Іван Язэпчык сустрэўся з раённым кіраўніцтвам і прафсаюзным актывам Дзятлаўшчыны

З рабочым візітам раён наведаў старшыня Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Іван Язэпчык.

Як на Дзятлаўшчыне працуе галіновы прафсаюз, Іван Вайцехавіч абмеркаваў са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, яго намеснікам Вадзімам Бяляткам, старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза Святланай Залучан.

У канферэнцзале райвыканкама адбылася сустрэча з прафсаюзным актывам дзяржаўных і іншых установаў.

Абмеркавалі актуальныя кірункі прафсаюзнай дзейнасці, такія як павышэнне эфектыўнасці развіцця прафсаюзнага руху, арганізацыйную работу, магчымасці аздараўлення работнікаў, правядзенне культурна-масавай і інфармацыйнай работы ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях.

– Задача прафсаюзных лідараў – ведаць, чым жывуць працоўныя калектывы, быць сувязным звяном паміж работнікамі і кіраўніцтвам, каб вырашаць праблемныя моманты на пярвічным узроўні, – акцэнтаваў увагу прысутных Іван Язэпчык.

Спыніўся ён і на магчымасцях вытворчага прафсаюзнага турызму, які не толькі дапамагае пашырыць кругагляд, назапасіць станоўчых эмоцый, але і паказвае, як развіваюцца беларускія прадпрыемствы і якіх вынікаў дасягнула наша краіна на шляху незалежнасці. Закрануў і такую палітычна важную для рэспублікі тэму, як электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку акрэсліў ролю членаў прафсаюза ў яе падрыхтоўцы і правядзенні.

Характарызуючы дзейнасць раённай галіновай прафсаюзнай арганізацыі, Святлана Залучан расказала, што пасля справаздачна-выбарнай кампаніі раённы актыў абнавіўся амаль на 80 %, тым не менш новыя старшыні актыўна ўзяліся за справы, было арганізавана шмат экскурсій, паездак, мерапрыемстваў.

Вадзім Бялятка звярнуў увагу на тое, што ў раёне сапраўды развіваецца і становіцца ўсё больш запатрабаваным такі напрамак прафсаюзнай работы, як экскурсійная дзейнасць, а гэта аб’ядноўвае работнікаў.

Галоўны спецыяліст абласной прафсаюзнай арганізацыі па інфармацыйнай, культурна-масавай і спартыўнай рабоце, рабоце з моладдзю Віктар Зарадзей патлумачыў, як трэба наладзіць работу пярвічак у сацыяльных сетках, каб яна была выніковай і выконвала не толькі інфармацыйную, але і адукацыйна-прававую, іміджавую функцыі. Нагадаўшы аб важных падзеях у жыцці Беларусі, Віктар Мікалаевіч заклікаў прафсаюзных лідараў з іх калектывамі далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Марафон адзінства”, якая ўжо заўтра прыбудзе ў Ліду, а таксама ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі актыўней наведваць знакавыя мясціны нашай краіны, па магчымасці пабываць у музеі Вялікай Айчыннай вайны.

У час рабочага візіту ў наш раён Іван Язэпчык таксама сустрэўся з работнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас”, абмеркавалі актуальныя грамадска-палітычныя тэмы і работу прафсаюза.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

9 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

9 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

9 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

11 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

12 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

13 часов ago