Самая галоўная кніга

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта, як вядома, вяршыня прававой піраміды ў дзяржаве.  

І сімвалічна, што жыць у нашай дзяржаве па-новаму мы пачынаем з 15 сакавіка – Дня Канстытуцыі. Абноўленая Канстытуцыя датычыцца абсалютна кожнага з нас. І таму новая Канстытуцыя – гэта дакумент, які відавочна  адлюстроўвае светапогляд большасці суайчыннікаў.

Новая яе рэдакцыя ўступае ў сілу 15 сакавіка. Урамках рэалізацыі палажэнняў новай Канстытуцыі будзе падрыхтавана больш за 60 законапраектаў. Многае ўжо зроблена.

У Канстытуцыі ўлічана амаль усё, самае галоўнае і стрыжнявое: і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, і духоўна-маральныя дасягненні,  і сацыяльны  характар дзяржавы, якая прадвызначае нашу адукацыю, медыцыну, і гістарычная памяць, і дзяржаўны антынацызм, накіраваны на далейшую абаронукаштоўнасцей перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Не памылюся, калі скажу, што новая Канстытуцыя – гэта важныя крокі  эвалюцыйнага развіцця нашай дзяржаўнасці, яе новая эпоха.  Гэта далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, выразнае імкненне да таго, каб юрыдычныя нормы ў нашай краіне складалі адзіную, лагічную і гарманічную сістэму.

Мяне радуе, што пашыраны паўнамоцтвы Улады і Парламента, што Усебеларускі народны сход ужо традыцыйна стаў органам народаўладдзя з аператыўнай зваротнай сувяззю паміж уладай і рэгіёнамі, працоўнымі калектывамі і рознымі сацыяльнымі групамі. Мы ўсе разам і далей будзем  праводзіць дыялогавыя пляцоўкі, змяняць шэраг заканадаўчых актаў у адпаведнасці з прапановамі жыхароў краіны. Канстытуцыя будзе садзейнічаць захаванню стабільнасці ў нашай краіне, яе развіццю і руху наперад.

Бясспрэчна, што беларусы самі выбралі свой шлях, свой лёс. А наш  шлях – гэта шлях бяспекі, міру і суверэнітэту. Галоўная наша мэта – зберагчы  сінявокую Бацькаўшчыну, любімую Беларусь.

Нашы людзі пачалі больш уважліва  слухаць і чуць адзін аднаго, пачаўся адкрыты выразны дыялог паміж грамадствам і дзяржавай. Лічу, што разам – і толькі РАЗАМ! – мы змаглі даць цывілізаваны адказ усім тым, хто імкнуўся дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. Са святам усіх – з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

13 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

13 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

14 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

16 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

18 часов ago