Categories: Падзеі

Салдат Вялікай Айчыннай

Сапраўды, не старэюць душой ветэраны. Годна выканаўшы свой абавязак на франтах Вялікай Айчыннай вайны, яны і ў мірным жыцці з’яўляюцца прыкладам для маладых пакаленняў.

Фёдар Васільевіч Шалесны, нягледзячы на паважаны ўзрост, застаецца нязменным удзельнікам мітынгаў да Дня Перамогі і ўрачыстасцяў, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бо ён, як і іншыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, добра ведае цану Перамогі, здабытай нашымі людзьмі.

З лістапада 1944 года ён ваяваў за сваю Радзіму на ІІ Беларускім фронце, у складзе 163-га стралковага палка.

— Да канца вайны прабыў другім нумарам за зенітнай ракетнай устаноўкай, – згадвае ветэран.

За апошні год вайны, вызваляючы акупіраваныя тэрыторыі, яму давялося прайсці немалы шлях. Пачынаўся ён ва ўкраінскім Жытоміры і пралягаў у саму варожую Венгрыю, дзе поўным ходам ішла так званая “Будапешцкая аперацыя”. Яна мела на мэце разгром нямецкіх войскаў у Венгрыі і вывад краіны з вайны.

Чырвонай арміі вельмі нялёгка было выканаць задачу па ўзяцці Будапешта: у аперацыі бралі ўдзел разведчыкі, пяхота, артылерыя. Фёдар Васільевіч ужо і не помніць дэталёва, як у час аднаго з баёў атрымаў лёгкую кантузію, аднак прыгадвае, што лячыўся ў замежным шпіталі ў французскіх медыкаў.

А вось доўгачаканую і самую галоўную навіну, якую сустрэў у горадзе Ленінградзе, ён помніць вельмі добра. Той самы, добра знаёмы савецкім грамадзянам, голас Юрыя Левітана абвясціў аб перамозе: “… Вялікая Айчынная вайна, якую савецкі народ вёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пераможна завершана…”.

Доўгая вайна была скончана, і надышоў час салдатам кіравацца на радзіму наладжваць мірнае жыццё. У лістападзе 1945-га Фёдар Васільевіч Шалесны вярнуўся ў родныя Лозкі, дзе пабудаваў дом недалёка ад бацькоўскага, з’явілася свая сям’я – новы сэнс жыцця пад мірным небам.

— Для мяне і ў пасляваенны час быццам вайна не скончылася, – напаўжартам кажа Фёдар Васільевіч. – Бо, працуючы ў Слонімскім хімлясгасе, займаўся ў лясах узрыўнымі работамі.
Пазней ён перавёўся ў Дзятлаўскі лясгас, якому прысвяціў шмат гадоў сумленнай працы да самага заслужанага адпачынку. Арганізацыя і цяпер не забываецца пра свайго былога работніка: віншуе са святамі, аказвае дапамогу.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны мае шэраг узнагародаў за службу, сярод якіх Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль “Георгій Жукаў 1896-1996”, юбілейныя медалі.

Але галоўная ўзнагарода для ветэрана – тое, што людзі помняць пра подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шануюць яго. Таму Фёдар Васільевіч штогод бярэ ўдзел у святкаванні Дня Перамогі (дарэчы, сёлета, у 70-ю гадавіну вызвалення Беларусі, ён быў дэлегіраваны на ўрачыстую сустрэчу з губернатарам Гродзенскай вобласці). І на наступны год, калі будуць сілы, ён маецца сустракаць майскае свята разам з дзятлаўчанамі.

Тэкст і фота Наталлі АВЯРЧУК

Оверчук Н.

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

59 минут ago

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

1 час ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

1 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

1 час ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

2 часа ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэтым…

3 часа ago