Сагрэтыя цяплом бацькоўскай любові

Кожнаму дзіцяці патрэбны сям’я, клопат, разуменне і любоў. На жаль, жыццё часам піша свой сцэнарый: непаўналетнія застаюцца без апекі родных людзей. У Беларусі для такіх дзяцей прадугледжаны розныя формы сямейнага ўладкавання.

У Дзятлаве шмат гадоў працуе дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе цяпер бацькамі-выхавальнікамі з’яўляюцца Аляксандр і Марына Русаўскія. Яны расказалі пра сваю вялікую, дружную сям’ю і падзяліліся вопытам, як захоўваюць сямейнае шчасце, каштоўнасці, традыцыі:

– Мы гадуем дваіх родных і шасцёра прыёмных дзяцей – Расціслава, Дзяніса, Арцёма, Дар’ю, Паліну, Сямёна і двух Даніілаў. Перад намі, як бацькамі-выхавальнікамі, стаіць складаная задача: агарнуць нашых дзяцей клопатам і ўвагай, пры гэтым не перастарацца, каб выхаваць годных людзей, якія паважаюць закон і жыццёвыя правілы, гатовы ўвайсці ў даросласць ужо сацыялізаванымі і ўпэўненымі ў сваіх сілах.

Выхаванцам імкнёмся прывіць адну простую ісціну: з любоўю, верай і надзеяй глядзець у будучыню. Любоў – галоўнае пачуццё нашай сям’і. Цяпло, клопат і падтрымка суправаджаюць нас на кожным кроку, як і бескарыслівыя адносіны, дзе кожны стараецца стаць лепшым для сваіх блізкіх.

Наша сям’я заўжды ўдзельнічае ў школьных і раённых мерапрыемствах, якія прапагандуюць станоўчы вопыт сямейнага выхавання. Мы актыўныя ўдзельнікі майстар-класа “Школа паспяховага бацькоўства”, віншавальнага анлайн-марафона “Бацькоўскі дом”, відэамарафона “Сям’я – гэта …”, іншых мерапрыемстваў.

Перадаючы вопыт, заўжды падкрэсліваем, што сям’я – гэта людзі, якія жывуць пад адным дахам, і ў кожнага – свой характар, перавагі і недахопы. Таму вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго, выслухоўваць, ісці на кампраміс. Трэба цаніць кожную хвіліну, праведзеную з блізкімі. Разам з намі дзеці ўключаюцца ў актыўную працоўную дзейнасць: дапамагаюць па доме, полюць агарод, збіраюць грыбы і ягады. Мы стараемся арганізаваць дапамогу дзяцей так, каб яны глядзелі на працоўныя даручэнні, як на магчымасць пабудаваць камфортнае жыццё ў будучыні, калі самі навучацца спраўляцца з рознымі бытавымі цяжкасцямі і задачамі па задавальненні ўласных патрэб. Упэўнены: такая пазіцыя, калі дарослыя стымулююць і падкрэсліваюць важнасць сумеснай працоўнай дзейнасці, умацоўвае веру маленькага чалавека ў свае сілы, вучыць дабівацца пастаўленых мэтаў, добрасумленна адносіцца да справы.

Наша галоўная сямейная традыцыя – гэта віншаванне кожнага дзіцяці днём нараджэння. У час сямейных пасядзелак заўважаем, як у сыноў і дачок развіваюцца самапавага, пачуццё ўласнай годнасці, узмацняецца адчуванне бяспекі, абароненасці, эмацыянальнага кантролю.

Лічым, што ад таго, як будуюцца адносіны ў сям’і, якія каштоўнасці і інтарэсы выходзяць на першы план у старэйшых прадстаўнікоў, напрамую залежыць, якімі вырастуць дзеці. Сям’я рыхтуе да жыцця, з’яўляецца яго першай і самай глыбокай крыніцай сацыяльных ідэалаў дзіцяці, закладвае асновы грамадзянскіх паводзінаў. Менавіта таму стараемся навучыць кожнага выхаванца жыць у згодзе з самім сабой і навакольным светам, прывіваем ім такія каштоўныя якасці, як самастойнасць, узаемаразуменне, сумленнасць, дабрыня, любоў, уменне сябраваць, чуласць, клопат, працавітасць, якія застануцца з імі на ўсё жыццё.

Сям’я – не толькі сумесныя радасці, гэта штодзённая вялікая праца, клопат пра кожнага і адказнасць за сваіх любімых. Каб захаваць тое, чым даражыш, неабходна прыкласці вельмі шмат намаганняў – фізічных, маральных, душэўных. Сям’я – гэта галоўнае, што хоча мець у жыцці кожны з нас.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Наводзім парадак у палях і населеных пунктах

Нарыхтоўка кукурузы на сілас і зерне, прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”, вынікі акцыі “Арсенал”, раённы…

13 часов ago

Основной переговорный день президентов Беларуси и Монголии стартовал с церемонии официальной встречи

Президент Беларуси Александр Лукашенко приветствовал своего монгольского коллегу Ухнаагийн Хурэлсуха во Дворце Независимости, где главы…

14 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в Вензовце

26 октября в 12-03 подразделения МЧС выезжали на сообщение о возгорании хозяйственной постройки на территории…

15 часов ago

Актуальны каментарый. Алена Круглова: “Мы ў саставе вялікага адукацыйнага саюза”

Дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Круглова вярнулася з горада Санкт-Пецярбурга, дзе…

15 часов ago

Актуальны каментарый. Спыніліся на развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Андрэй Янушка прынялі ўдзел…

16 часов ago

Скрыпач, камсамольскі лідар і «залаты фонд» нацыі: Алесь Бажко

У кастрычніку нарадзіўся выдатны беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР Алесь (Аляксандр Цімафеевіч)…

18 часов ago