25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца свята моцных духам людзей, якія кожны дзень стаяць на абароне нашага жыцця, здароўя і маёмасці. Аднак пажарная служба – гэта не толькі папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Аб тым, якімі дасягненнямі за апошні год адзначылася работа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, расказаў яго кіраўнік Сяргей Казушчык:

– Акрамя таго, што супрацоўнікі аддзела адказна і хутка выконваюць пастаўленыя службовыя задачы, наш калектыў эфектыўна ўзаемадзейнічае з калегамі ў саставе абласной службы, а таксама іншымі арганізацыямі Дзятлаўскага раёна. Па выніках 2024 года каманда абласнога ўпраўлення заняла 1-е месца ў спартакіядзе сярод падраздзяленняў трэціх разрадаў, у гэтым ёсць і наш уклад. Па выніках штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці калектыў раённай газеты “Перамога” стаў віцэ-чэмпіёнам у намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” сярод СМІ вобласці. Акрамя таго, у конкурсе “Лепшы вадзіцель падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці” Дзятлаўскі раён заняў 2-е месца, а старшы інструктар па кіраванні пажарнай машынай – вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Дзятлава Аляксандр Журскі ўзнагароджаны дыпломам 2-й ступені ў асабістым заліку.

– Якія планы на будучыню?

– Па-ранейшаму, задача нумар адзін – стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, а гэта значыць – супрацьпажарная работа ў жылым сектары, гарантаванне бяспекі на вадзе. Не здаём пазіцыі і ў павышэнні прафесіяналізму супрацоўнікаў, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы.

– Што пажадаеце калектыву з нагоды прафесійнага свята?

– Наша нязменнае пажаданне – сухіх рукавоў, моцнага здароўя і добрага настрою. Ветэранам службы – бадзёрасці духу і актыўнага даўгалецця. Заўжды рады бачыць кожнага з іх у нас у аддзеле.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации