Са святам, нашы абаронцы!

У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дзятлаўчне ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Мітынг прайшоў у гарадскім скверы каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, навучэнцы і настаўнікі школ горада Дзятлава.

Узгадаў гераічную гісторыю Дзятлаўшчыны і павіншаваў абаронцаў Айчыны са святам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

–  23 лютага – асаблівы дзень для нашай краіны, калі мы ўшаноўваем людзей, якія абараняюць нашу Радзіму, стаяць на рубяжах Айчыны. Сёння мы аддаём даніну павагі нашым продкам, землякам, якія ў далёкія гады Вялікай Айчыннай вайны абаранялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Вось ужо больш за 80 гадоў дзякуючы іх стойкасці, мужнасці, гераізму, патрыятызму мы жывём пад мірным небам. Сімвалічна, што гэта мерапрыемства сабрала дзятлаўчан розных узростаў і працоўных калектываў, нашу моладзь. Дзякуючы пераемнасці пакаленняў, моцным традыцыям краіна развіваецца, сучаснікі ўшаноўваюць памяць аб ключавых падзеях нашай гісторыі. Сёння я хачу выказаць словы павагі і памяці землякам, якія пахаваны на гэтым месцы, – Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю, Паўлу Пятрову і чырвонаармейцам, якія загінулі пры вызваленні Дзятлава. Пакуль мы помнім і шануем мінулае, будзе мір на беларускай зямлі.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да помнікаў.

Урачыстасці да Дня абаронцаў Айчыны прадоўжыліся святочным канцэртам.

Са словамі віншавання да землякоў звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун:

– Сёння Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны найвялікшыя каштоўнасці – мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, будаваць планы на жыццё і рэалізоўваць іх, ствараць сем’і і выхоўваць дзяцей. Для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны гарант бяспекі – эфектыўныя высокападрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы. Як адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, “з’яўляючыся інструментам недапушчэння вайны, яны павінны быць гатовы ў новых умовах да абароны суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь”.

Аляксандр Аляксандравіч уручыў узнагароды ад камандавання воінскіх часцей бацькам, чые сыны дастойна праходзяць тэрміновую службу. Падзячнымі лістамі былі адзначаны Аляксандр і Наталля Лянныя, Юрый і Таццяна Радзіеўскія, Васілій і Галіна Лябецкія.

Ад імя ўсіх дзятлаўчанак нашых абаронцаў павіншавала старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель.

Таксама ў час святочнага канцэрта былі падведзены вынікі чэленджу “Пазнай салдата. Нашы абаронцы”, у якім жыхары раёна актыўна ўдзельнічалі ў месенджарах газеты “Перамога” і канала “Пул Дзятлаўскі”. Прысутныя даведаліся, якімі сталі ўчарашнія салдаты з фотаздымкаў. 

Музычныя падарункі віноўнікам свята і ўсім прысутным дарылі дзіцячая вакальная група Цэнтра культуры, група “Бархат”, Алёна Гузавец і запрошаныя госці – вакальная група “Правінцыя”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

57 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

2 часа ago

«Картофельный бум» приглашает гостей в Гезгалы!

Главный осенний праздник вкуса, веселья и белорусского гостеприимства уже близко!  Щедрая белорусская земля и талантливые…

2 часа ago

Прастора натхнення і сувязі пакаленняў

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…

4 часа ago

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

12 часов ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

20 часов ago