Напярэдадні Дня работнікаў лесу ва ўтульнай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылася ўрачыстасць, прысвечаная людзям, чыёй прафесіяй з’яўляецца клопат аб лясным багацці раёна.
Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, адміністрацыя і прафсаюз Дзятлаўскага лясгаса.
Са словамі прывітання да сваіх калег звярнуўся намеснік дырэктара, галоўны інжынер Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дасько.
– Лес – гэта не проста галоўнае багацце нашай краіны, а складаная жывая сістэма. І я ганаруся тым, што наш калектыў працуе як адзіны зладжаны і моцны арганізм. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, цярпенню і адданасці справе, мы паспяхова пераадольваем самыя складаныя задачы, захоўваем баланс і ўпэўнена рухаемся наперад, нягледзячы на любыя эканамічныя ветравалы. У гэты святочны дзень хачу пажадаць вам стабільнага росту і працвітання ва ўсіх напрамках нашай дзейнасці, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, надзейнага тылу ў асобе вашых блізкіх, цяпла і ўтульнасці ў дамах, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых прафесійных дасягненняў. Няхай усе нашы праекты пускаюць разгалістыя карані, а вынікі працы прыносяць заслужаны гонар і дастойны даход. Дзякуй за вашу высакародную працу, вялікую самааддачу і вернасць агульнай справе.
Сяргей Аляксандравіч уручыў абласныя і рэспубліканскія ўзнагароды работнікам Дзятлаўскага лясгаса. Падзяка міністра лясной гаспадаркі была аб’яўлена вальшчыку лесу Ігару Краснякову, падзяка генеральнага дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання – трактарысту па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Мікалаю Касачу, навальшчыку-звальшчыку лесаматэрыялаў Ігару Герасіменку, бухгалтару Марыі Стракоўскай. Нагрудным знакам “10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” былі ўзнагароджаны інжынер па лесакарыстанні Анастасія Ермаковіч і ляснічы Гезгалаўскага лясніцтва Віктар Семянюк.
Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў лясной галіны павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:
– Віншую вас з надыходзячым прафесійным святам і шчыра дзякую за вашу працу. Вы робіце тое, што не дадзена многім – сахоўваеце важную каштоўнасць і багацце нашай краіны, экалогію, будучыню для нашых дзяцей і наступных пакаленняў беларусаў. Жадаю вам добрага надвор’я, спрыяльнага клімату ў калектыве, падтрымкі дома. Вашаму прадпрыемству жадаю фінансавага дабрабыту і пастаяннага росту вытворчых паказчыкаў.
Вольга Антонаўна ўручыла раённыя ўзнагароды: Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама – галоўнаму бухгалтару Вользе Раманавай, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў Сяргею Бойку, падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – дыспетчару Таццяне Заец, вадзіцелю пагрузчыка Раману Апанасіку.
Таксама яна перадала словы ўдзячнасці лесаводам раёна ад дэлегацыі Казахстана, якая наведвала Дзятлаўшчыну ў межах вывучэння турыстычнага патэнцыялу. Госці былі ў захапленні ад беларускіх лясоў.
Плённая праца лесаводаў была таксама адзначана ўзнагародамі Дзятлаўскага лясгаса.
Стваралі добры настрой і дарылі ўдзельнікам мерапрыемства незабыўныя эмоцыі педагогі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
26 сентября, в субботу, начальник Гродненского областного управления Департамента охраны Министерства внутренних дел полковник милиции…