Са святам, калегі!

Напярэдадні Дня будаўніка дзятлаўскія прафесіяналы галіны ў працоўных клопатах: поўным ходам ідзе капітальны рамонт шматкватэрнага дома па вуліцы Перамогі ў райцэнтры.

На аб’екце работнікі ўпраўлення спецыяльных работ у Дзятлаве ААТ “Будкомплекс” расказалі пра сябе і прафесію, падзяліліся пазітыўным настроем і пажаданнямі калегам па працы.

Міхаіл Валяк, прараб:

– Працую ва ўпраўленні з 2018 года, аднак агульны мой стаж у будаўніцтве ўжо большы за два дзесяцігоддзі. Прыйшоў у “Будкомплекс”на пасаду майстра, даслужыўся да прараба. За гэтыя гады разам з калектывам рэканструявалі не адзін жылы дом: працуем старанна, каб людзям жылося ўтульна. З нагоды прафесійнага свята віншую калег па працы, а таксама ўсіх будаўнікоў Беларусі. Жадаю моцнага здароўя, цікавых праектаў і задавальнення ад працы.

Ларыса Філідовіч, маляр, брыгадзір комплекснай брыгады:

– У будаўніцтва я прыйшла з вопытам закройшчыка летняй вопраткі ў пошуках работы. За 22 гады ва ўпраўленні прывыкла да няпростых яе ўмоваў і асаблівасцяў, цяпер нават падабаецца. З нашай брыгадай у саставе 12 чалавек выконваем усе віды аддзелачных работ, сама працую нараўне з астатнімі, цяпер наношу малюнак на фасад дома. За гэты час Дзень будаўніка стаў важным сямейным святам, віншую з ім сваіх калег і ўсіх работнікаў галіны.

Аляксандр Лішык, падсобны рабочы:

– Упершыню прыйшоў у будаўніцтва ў 2002 годзе. За гэты час паспрабаваў сябе ў іншых спецыяльнасцях, але вярнуўся да той дзейнасці, якая падабаецца найбольш. Ужо каля 5 гадоў працую ў “Будкомплексе”: займаюся тынкоўкай, дапамагаю ў зварачных работах, а таксама як падсобны рабочы. Усім работнікам будаўніцтва жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўдачы ва ўсіх справах.

Алена Вашко, тынкоўшчык-маляр.

– Мой працоўны шлях пачынаўся ў “Будкомплексе”, але на пасадзе вахцёра інтэрната, а з 2008 года працую на будоўлі. Спачатку было нязвыкла, але з вопытам прыйшло майстэрства, стала ўніверсалам. Цяпер любыя віды работ не выклікаюць цяжкасцяў. Нядаўна з брыгадай тынкавалі фасад дома, цяпер наносім дэкаратыўную кампазіцыю. Работа будаўніка мне шчыра падабаецца, цяпер і не ўяўляю сябе на іншым месцы. Усё ўмею, але дома не даводзіцца прымяняць навыкі: жыву ў кватэры. Усім будаўнікам жадаю жалезабетоннага здароўя і фінансавай стабільнасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

11 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

11 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

11 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

12 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

12 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

12 часов ago