22 снежня віншаванні з прафесійным святам прымаў калектыў Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.
З гэтай нагоды арганізацыю наведалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік дырэктара Ваўкавыскіх электрычных сетак Аляксей Даўгаполік.


Начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык павітаў гасцей, падзякаваў калегам за добрасумленную працу, павіншаваў іх з прафесійным святам, адрасуючы пажаданні шчасця, здароўя, цеплыні, дабра ў сям’і, поспехаў у справах і безаварыйнай работы.

Андрэй Садоўскі павіншаваў калектыў прадпрыемства з прафесійным святам і ўручыў узнагароды ад кіраўніцтва раёна:

– Сёння кожнаму складана ўявіць сваё жыццё без электрычнай энергіі. Энергетычная сістэма – дакладная, рытмічная, яна на працягу многіх дзесяцігоддзяў удасканальваецца, дасягае новых маштабаў, патрабуе ад работнікаў высокай кваліфікацыі і ўменняў. За бесперабойнай, стабільнай работай вялікай сістэмы стаяць канкрэтныя людзі – вы, шаноўныя энергетыкі. Прыміце словы ўдзячнасці за плённае супрацоўніцтва, у якім мы заўжды знаходзім паразуменне, а таксама самыя шчырыя віншаванні з вашым святам. Жадаю і надалей працаваць безаварыйна, вам і вашым сем’ям – моцнага здароўя, міру, дабра і шчасця, дастатку.



Андрэй Уладзіміравіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Яўгену Ючу; Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Івану Іосіфавічу і Івану Іванавічу Мінакоўскім.




Аляксей Даўгаполік расказаў, якім насычаным і выніковым адыходзячы год склаўся для філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі”, у структуру якога ўваходзіць Дзятлаўскі РЭС. Таксама ён назваў праекты, распачатыя сёлета, якія атрымаюць прадаўжэнне ў 2024 годзе, сярод іх – рэканструкцыя Гезгалаўскай ГЭС.


Аляксей Анатольевіч далучыўся да віншаванняў і ўручыў калегам заслужаныя ўзнагароды. За поспехі, дасягнутыя ў рабоце, высокі прафесіяналізм і адданасць справе, уклад, унесены ў развіццё энергетычнай галіны, і ў сувязі са святкаваннем Дня энергетыка падзяка ДВА “Белэнерга” была аб’яўлена Уладзіміру Красоўскаму; падзяка РУП “Гроднаэнерга” – Дзмітрыю Жуку; Ганаровай граматай філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” ўзнагароджаны Андрэй Юшкевіч, Аляксей Бялко; падзякай філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” адзначаны Сяргей Стасюк, Іван Саракульскі. Нагрудным знак “За безаварыйную работу” ўручаны Мікалаю Савашынскаму.












Кіраўнік цэхкама Дзятлаўскага РЭС Вячаслаў Грышук таксама павіншаваў калег па працы і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды Сяргею Чыгіру, Аксане Франюк, Сяргею Будніку, Таццяне Радзіеўскай, ветэрану прадпрыемства Віталю Латушынскаму.





Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga