Прайшло 77 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, але з года ў год вайна нагадвае пра сябе ржавымі, смяротнымі знаходкамі, якія ляжаць у нашай зямлі.

Сумны прыклад. Трагічны выпадак адбыўся ў ліпені 2016 года на тэрыторыі 227-га Барысаўскага агульнавайсковага палігона. У жыхара г. Барысава які вяртаўся дадому праз палігон пасля збору грыбоў, зламаўся веласіпед. Спрабуючы адрамантаваць яго, ён выкарыстаў у якасці малатка знойдзены металічны прадмет. Адбыўся выбух, у выніку якога мужчына загінуў.

дзятлава,выбуховы прадмет

Будзьце асабліва асцярожныя, калі раптам знойдзеце старую ржавую міну, гранату або снарад ці іншыя боепрыпасы. Не дакранайцеся да іх, не спрабуйце вымаць з зямлі, перавозіць і тым больш кідаць, біць або разбіраць, закопваць у зямлю і кідаць у вадаёмы, уздзейнічаць агнём, збіраць і здаваць у якасці металалому.

Нават легкі дотык можа прывесці механізм выбухоўніка, які праляжаў доўгі час у зямлі, у дзеянне, і адбудзецца непапраўнае.

Першае, што неабходна зрабіць, калі вы знайшлі падобны прадмет, –  гэта спыніць любыя працы на гэтым участку (побач могуць знаходзіцца іншыя выбухованебяспечныя прадметы), пазначыць месца знаходкі (галінкамі, сцяжкамі).

Пасля трэба неадкладна паведаміць у любую з сілавых структур (ваенны камісарыят раёна (тэлефон дзяжурнага)  2-16-61, РАУС – 102, РАНС – 101).

На ваша паведамленне неадкладна прыедуць прадстаўнікі дадзеных сілавых структур для ідэнтыфікацыі знаходкі. Усе далейшыя дзеянні па абследаванні тэрыторыі, размініраванні, абясшкоджванні і знішчэнні выбухованебяспечных прадметаў будуць праводзіць падрыхтаваныя спецыялісты-сапёры.

Паважаныя грамадзяне! Нагадваем вам, што ў катэгорыю забароненых зон і месцаў, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для здароўя і жыцця людзей, уваходзяць і вайсковыя агульнавайсковыя палігоны (стрэльбішчы).

Тэрыторыя палігонаў пазначаецца папераджальнымі знакамі “Стой, страляюць!”, “Праход і праезд забаронены!”. Пранікненне і незаконнае знаходжанне на тэрыторыі палігона з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

На агульнавайсковых палігонах праводзяцца планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл, якія ўключаюць у сябе стрэльбы з усіх відаў зброі, кіданне баявых гранат, падрыў інжынерных боепрыпасаў, выкарыстанне іншага ўзбраення і ваеннай баявой тэхнікі.

На жаль, самыя розныя боепрыпасы, якія выкарыстоўваюцца ў час баявой падрыхтоўкі, па цэлым шэрагу прычын не заўсёды выбухаюць і застаюцца на палігонах неразарваныя. Яны прадстаўляюць смяротную небяспеку.

У сувязі з гэтым жыццёва неабходна выключыць несанкцыянаванае наведванне палігона грамадзянскім насельніцтвам, асабліва дзецьмі: праезд і праход праз яго тэрыторыю, у тым ліку пешыя прагулкі, збор грыбоў і ягад, выпас жывёлы і пакос травы, нарыхтоўку дроваў і галля і іншыя выпадкі знаходжання на вайсковым аб’екце.

Паважаныя грамадзяне!

Будзьце разважлівыя і асцярожныя пры знаходжанні выбухованебяспечных прадметаў. Толькі законныя і правільныя дзеянні дапамогуць прадухіліць няшчасны выпадак і непапраўную бяду. Дадзеную інфармацыю просім давесці да вашых дзяцей.

Генадзь СУРАВЕЦ,

ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Читайте также:

Комплексное мероприятие «Безопасность»

Як засцерагчыся ў спякоту

Забытый ребенок или как прожить до операции…

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации