Рыхтавацца да асенне-зімовага перыяду неабходна загадзя. Парадак падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду вызначаны ТКП 388-2012 “Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі”. Вынікам гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння спажыўцоў і цеплакрыніцаў з’яўляецца наяўнасць зарэгістраванага ў энерганаглядзе пашпарта гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду.

Старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама зацверджаны графік прад’яўлення гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў. Усім спажыўцам накіраваны пісьмы-прадпісанні “Аб падрыхтоўцы электрацеплаўстановак спажыўцоў і энергазабяспечвальных арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў”. На першай старонцы гэтага пісьма ўказаны тэрмін рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці. У цэлым у пісьме адлюстраваны ўвесь комплекс мерапрыемстваў, якія павінны быць праведзены ў працэсе падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Вось асноўныя з іх:

  • падрыхтоўка поўнага камплекту тэхнічнай дакументацыі на цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі;
    укамплектаванне штата персаналу, які абслугоўвае цеплакарыстальныя ўстаноўкі, прайшоў навучанне і праверку ведаў дзеючых ПТЭ і ПТБ ва ўстаноўленым парадку;
  • выкананне работ па прафілактыцы і рамонце цеплакарыстальных установак, цеплавых сетак, цеплавых пунктаў, унутраных сістэм цеплазабеспячэння будынкаў;
  • выкананне іспытаў і прамывак цеплавых сетак, сістэмаў ацяплення, сістэмаў вентыляцыі з удзелам прадстаўнікоў энергазабяспечвальнай арганізацыі з афармленнем адпаведных актаў;
  • укамплектаванне цеплавых пунктаў і вузлоў уліку цеплавой энергіі кантрольна-вымяральнымі прыборамі, якія прайшлі праверку, і спраўнымі сістэмамі рэгулявання спажывання цеплавой энергіі. Без наяўнасці правераных прыбораў уліку цеплавой энергіі на момант работы камісіі па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд акты праверкі гатоўнасці рэгістравацца не будуць;
  • прывядзенне ў рабочы стан усіх цеплакрыніцаў незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, забеспячэнне іх неабходным запасам асноўнага і рэзервовага паліва.

Інспекцыя дзяржэнерганагляду і орган мясцовай выканаўчай улады будуць ажыццяўляць пастаянны кантроль за ходам падрыхтоўкі да будучай зімы, гэта будзе адлюстроўвацца ў сродках масавай інфармацыі.

В. КРЫЎДА,
кіраўнік групы Слонімскай энергаінспекцыі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации