Рыхтуемся да Усебеларускага сходу. Аляксандр Бараноўскі: “Трэба згуртавацца і прыняць правільнае рашэнне”

11-12 лютага ў Мінску адбудзецца VІ Усебеларускі народны сход.

Указ аб правядзенні гэтага маштабнага форуму быў падпісаны Прэзідэнтам 28 снежня 2020 года. На сесіях раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў па ўсёй краіне вызначаюць дэлегатаў для ўдзелу ў гэтай важнай для краіны падзеі, дзе будзе выпрацавана стратэгія развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў.

Дзятлаўшчыну на VІ Усебеларускім народным сходзе будуць прадстаўляць 10 нашых землякоў, сярод якіх – старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, з якім пагутарыла карэспантэнтка газеты.

– Аляксандр Станіслававіч, нядаўна Прэзідэнт агучыў намер зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам, чаму гэта важна для нашай краіны?

– Усебеларускі народны сход – гэта дыялог народа з органамі ўлады, на якім выпрацоўваецца механізм рэалізацыі планаў па развіцці нашай дзяржавы і пабудовы нашай будучыні.

Дэлегаты ўсебеларускага форуму – гэта прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый і гэтак далей. Такім чынам, кожны дэлегат адлюстроўвае погляды і прадстаўляе інтарэсы сваіх выбаршчыкаў.

Наданне Усебеларускаму народнаму сходу статусу канстытуцыйнага органа дазволіць набыць юрыдычную сілу рашэнням, прынятым на сходзе.

Прапанова аб перадачы Кіраўніком дзяржавы часткі паўнамоцтваў Парламенту, Ураду, міністрам і гэтак далей можа прывесці да разбалансіроўкі палітычнай сістэмы краіны. Таму мэтазгодным будзе павышэнне статусу Усебеларускага народнага сходу да канстытуцыйнага органа, што ў сваю чаргу дазволіць прадстаўнікам беларускага народа не толькі абмяркоўваць і прымаць актуальныя рашэнні па стратэгіі развіцця дзяржавы, але і маніторыць іх выкананнем.

Выбар дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу на пяць гадоў дазволіць прымаць удзел не толькі ў прыняцці праграмы развіцця на пяцігодку, але і ажыццяўляць кантроль, несці адказнасць за яе выкананне.

– Як старшыня раённага Савета дэпутатаў, якіх значных рашэнняў чакаеце ад рэспубліканскага форуму?

– Умацавання інстытута сям’і, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, будаўніцтва жылля, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання, пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, павышэння ролі мясцовых органаў улады, каб паскорыць прыняцце рашэнняў, якія неабходны для развіцця раёна, скарачэння шляху ад узнікнення ініцыятываў на месцах да прыняцця рашэння на ўзроўні рэгіёнаў і да рэалізацыі гэтых ініцыятываў на практыцы, дэлегіравання большых паўнамоцтваў органам мясцовага самакіравання, каб яны маглі аператыўна і якасна вырашаць пытанні, якія хвалююць насельніцтва (вулічнага асвятлення, грэйдзіравання дарог, утрымання могілак і іншыя).

– Калі б Вас запрасілі за трыбуну сходу, аб чым бы Вы сказалі?

– Аб тым, што ўсім трэба згуртавацца і прыняць правільнае рашэнне для далейшага руху наперад.

Грамадству неабходна супакоіцца і ўзважана ацаніць тое, што створана ў нашай краіне за гады незалежнасці, частка насельніцтва чамусьці не хоча заўважаць таго, што зроблена з нуля, не зацыклівацца на праблемах, яны ёсць і будуць, але вырашаць іх неабходна сумесна.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago