Рыбалка – любімы занятак многіх, але, на жаль, нярэдка яно суправаджаецца рызыкай для жыцця. АСВОД нагадвае аб мерах засцярогі, якія дапамогуць пазбегнуць трагедыі:
– падзенне ў ваду – прычынай могуць быць слізкія берагі, няўстойлівыя масткі і рыбацкія платформы. У халоднай вадзе нават летам высокая рызыка пераахаладжэння і сутаргаў;
– адсутнасць выратавальных сродкаў – многія рыбакі не надзяваюць камізэлькі, асабліва паблізу берага, але нават на плыткаводдзі можна атрымаць траўму і захлынуцца;
– алкагольнае ап’яненне – адна з галоўных прычын трагедый на вадзе. Алкаголь зніжае рэакцыю і пачуццё небяспекі;
– лоўля рыбы ў забароненых месцах – абрывістыя берагі, плаціны і ўчасткі з моцным цячэннем вельмі небяспечныя.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС #ОСВОД