У лістападзе, які сёлета выдаўся не па-асенняму пагодлівым і сонечна-залатым, свой юбілей адзначыла наша шаноўная зямлячка з вёскі Лядзіны – Дар’я Нарбуцік.

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шчыра павіншаваць Дар’ю Рыгораўну з 90-ым днём нараджэння і выказаць ёй цёплыя словы падтрымкі прыехалі Ірына Бакшук, а з падарункам ад аб’яднання – сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.

Кветкі, вясёлыя песні, сардэчныя пажаданні бадзёрасці духу, даўгалецця, увагі родных і блізкіх, міру і дабра навеялі юбілярцы ўспаміны аб маладых гадах, якімі яна падзялілася з гасцямі.

Нарадзілася Дар’я Нарбуцік і прайшла свой без малога векавы шлях тут жа, у Лядзінах. Яе бацькі Рыгор Андрэевіч і Антаніна Пятроўна Лабары ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя лічыліся заможнымі гаспадарамі, мелі значны надзел зямлі, трымалі вялікую гаспадарку, аднак і працавалі не пакладаючы рук. Вось і ў Дар’і атрымалася скончыць толькі пачатковую школу, а затым яна ва ўсім дапамагала дарослым. У пасляваенны час дзяўчына яшчэ да свайго паўналецця пайшла ў калгас даяркай. Дар’я Рыгораўна і сёння ўзгадвае, якой цяжкай была гэта работа: кожны дзень – па некалькі доек уручную, а выдойваць даводзілася 16 кароў. Каб усё паспяваць, уставала з усходам сонца, а клалася спаць даволі позна. У 1957 годзе яна выйшла замуж за аднавяскоўца, калгасніка, такога ж простага хлопца, як і сама, Канстанціна Нарбуціка. У маладой пары нарадзіліся двое дзяцей. Сям’я была працавітай. Як удавалася паспяваць і на рабоце, і дома, дзе трымалі шмат жывёлы і птушкі, Дар’я Рыгораўна не можа патлумачыць, толькі разводзіць рукамі, магчыма, дапамагалі загартоўка з дзяцінства і маладыя сілы. Затое поспехі нашай зямлячкі ў сельскай гаспадарцы не заставаліся па-за ўвагай кіраўніцтва. За працавітасць і старанне Дар’я Рыгораўна неаднаразова адзначана медалямі і граматамі. Сярод іх медаль “За працоўную адзнаку”, нагрудны знак пераможцы сацыялістычных спаборніцтваў, шмат грамат рознага ўзроўню.

Калі выдавалася рэдкая вольная хвілінка, часцей такое бывала зімой, Дар’я Нарбуцік старалася прысвяціць яе любімай справе – ткацтву і вышыўцы, а ўзняць настрой за рукадзеллем ёй дапамагала песня. Любоў да яе Дар’я Рыгораўна не страціла і ў свае шаноўныя 90, а таму з задавальненнем паслухала песенныя падарункі гасцей.

Жанчына выгадавала дваіх цудоўных дзяцей, дачку Людмілу і сына Віктара, які цяпер узяў на сябе клопаты аб матулі. Цешаць сэрца бабулі чацвёра ўнукаў і ўжо сямёра праўнукаў, старэйшаму з якіх 9 гадоў. Віктар Канстанцінавіч пераняў ад мамы любоў да зямлі і вёскі, шчырую працавітасць. Ён і сам ужо пенсіянер, аднак не любіць марна траціць час. Акрамя догляду матулі і будзённых справаў па гаспадарцы, займаецца пчалярствам.

Дар’ю Рыгораўну апошнім часам падводзіць здароўе, ды і не жарт – за плячыма столькі гадоў, выпрабаванняў, цяжкай працы, аднак юбілярка стараецца не губляць бадзёрасці духу, радуецца простым паўсядзённым дробязям, асабліва шмат пазітыву ёй падарыў візіт гасцей.

На развітанне Ірына Бакшук і Ядвіга Гушча пажадалі імянінніцы, каб кожны новы яе дзень быў светлым ад добрых навінаў і клопату родных, каб яе сям’ю бярог Бог, а пад дахам хаты панавалі лад і дабрабыт.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі праекта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago