У гарадскім цэнтры культуры прайшоў канцэрт харэаграфічнай студыі “Сунічкі”, якой сёлета споўнілася 2 гады.
Канцэртная праграма ўключала ў сябе танцавальныя нумары трох узроставых груп. Вядучая праграмы – харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык танцавальных нумароў – Людміла Хрысценка вітала гасцей і прысвяціла канцэрт землякам і свайму роднаму гораду.
Са сцэны Людміла Анатольеўна ўспамінала сваё дзяцінства ў горадзе Дзятлаве, вуліцу Міцкевіча і родны дом, дзе яна расла. І вось ужо 40 гадоў, як яна звязана з харэаграфіяй, з танцамі. Людміла Анатольеўна ўпэўнена, што да любой справы трэба абавязкова падыходзіць прафесійна і з любоўю, толькі тады яна можа стаць сапраўдным мастацтвам. Паводле яе слоў, сапраўдны артыст, безумоўна, павінен быць не столькі таленавітым і здольным, колькі працавітым. Менавіта гэтыя якасці яна выхоўвае ў сваіх вучнях.
З глыбокай пяшчотай і любоўю Людміла Анатольеўна ўспамінала сваіх калегаў з 18 школы горада Гродна. Некаторыя з іх прыехалі падзяліць радасць і падтрымаць калегу. Гледачы былі захопленыя выступленнем скрыпічнага ансамбля “Багатель” – лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
“Я ўпершыню на такім канцэрце, які крануў мяне да глыбіні душы, – дзеліцца ўражаннем Наталля Мялейка. – Мая дачка з задавальненнем наведвае заняткі студыі, а я, як мама, назіраю велізарны скачок у развіцці не толькі пластыкі і паставы, але і добрых манер. А гэта вельмі важна для дзяўчынкі, асабліва ў наш час. Бязмерна ўдзячная за гэта педагогу”. Наталля Шымановіч любуецца сваім сынам і захапляецца канцэртам: “Гэта быў цёплы і душэўны творчы вечар нашага дарагога настаўніка, які змог згуртаваць дзяцей, бацькоў і жыхароў нашага гарадка”.
Лізавета Трайнель – прадстаўніца старэйшай групы “Сунічак” марыць стаць артысткай: “Мне вельмі падабаецца танцаваць, і я адчуваю радасць і шчасце, калі нам гледачы апладзіруюць. Я хачу, каб “Сунічкі” не распадаліся, каб мы былі заўсёды разам”.
Яўгенія Радомская лічыць, што танцавальныя навыкі спатрэбяцца заўсёды. “Нас ужо ведае ўвесь горад, – з гонарам заяўляе Жэня – старэйшая “Сунічка”, – таму што мы выступаем на ўсіх гарадскіх канцэртах. Гледачы рады нам, і ад гэтага мне вельмі прыемна. Хачу пажадаць усім нам стаць яшчэ больш вядомымі”.
Гэта быў цудоўны вечар, які падарыла ўсім нам Людміла Хрысценка, вечар дабра, міру, гарэзных усмешак і забіяцкага дзіцячага смеху. Вельмі складана стрымаць слёзы радасці, калі на сцэне выступаюць дзеці, а сярод іх і твая дачка…
Святлана УРБАН,
настаўніца сярэдняй школы №3 г. Дзятлава
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…