У рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета” і работы моладзевай пляцоўкі “Нашчадкi.by” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася сустрэча педагога-арганізатара ўстановы Ірыны Мішчанка з адпачывальнікамі летніка “Экатурысты”, які працуе на базе Круцілавіцкай сярэдняй школы.

Ірына Анатольеўна прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам стаць на “Шлях да поспеху” – паўдзельнічаць у конкурсна-гульнявой праграме і паказаць свае кемлівасць, спрыт, эрудыцыю.

Адпачывальнікі летніка актыўна ўключыліся ў прапанаваныя заданні. Разам з госцяй яны прынялі ўдзел у спартыўных гульнях і вясёлай эстафеце, паўтарылі правілы дарожнага руху і зладзілі конкурс капітанаў.

На развітанне Ірына Мішчанка пажадала навучэнцам, каб не толькі школьныя канікулы, але і іншы свой час яны праводзілі з карысцю, раслі разумнымі, актыўнымі і стараннымі.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации