У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні” прайшла прававая сустрэча “Кібербяспека і махляры” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. У госці быў запрошаны старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Аляксандр Скварчынскі.
Ён расказаў пра найбольш распаўсюджаныя схемы махляроў: фішынгавыя сайты, званкі ад імя супрацоўнікаў банка, паведамленні пра выйгрышы, просьбы аб пералічэнні грошай ад імя сваякоў і іншыя. Асаблівая ўвага была нададзена людзям сталага ўзросту, якія часцей за ўсё становяцца ахвярамі такіх злачынстваў.
Удзельнікі даведаліся аб мерах засцярогі: не перадаваць нікому асабістыя даныя і рэквізіты картак, не пераходзіць па невядомых спасылках, правяраць інфармацыю праз афіцыйныя крыніцы, не спяшаючыся выконваць указанні незнаёмых асоб.
Галіна МАЕЎСКАЯ,
загадчыца бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga