Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Памяць сэрца” стартавала на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Памяць сэрца” стартавала на Дзятлаўшчыне 13 снежня.

Лейтматыў акцыі – захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне.


Старт аўтапрабега пачаўся з горада Дятлава, па маршруце Дзятлава – вёска Коцькі, дзе ў трох брацкіх магілах захаронены амаль 8 тысяч расстраляных 13 снежня 1942 года яўрэяў – гарадскі пасёлак Наваельня (пахаваны савецкія салдаты, якія загінулі на палях Вялікай Айчыннай вайны) – вёска Курпешы (у брацкай магіле якой пахавана 2800 яўрэяў). Каля абеліска, усталяванага ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Курпешы, адбудзецца мітынг-рэквіем. Тут моладзь ускладзе кветкі да абеліска і запаліць з лампад кампазіцыю “Памяць сэрца”. У акцыі прымае актыўны ўдзел працоўная моладзь Дзятлаўшчыны і прадстаўнікі старэйшага пакалення.

Тэматыцы захавання гістарычнай памяці прысвечаны дыялог пакаленняў, які праходзіць на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Падчас работы гэтай камунікацыйнай пляцоўкі  будуць абмяркоўвацца пытанні патрыятычнага выхавання моладзі на Дзятлаўшчыне.

Наталля АВЯРЧУК
Вольга Юшкевіч

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

3 часа ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

4 часа ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

5 часов ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

20 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

20 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

20 часов ago