Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дэталізавала парадак рэалізацыі леса -і піламатэрыялаў фізічным асобам па-за біржавымі таргамі.
Адпаведнае палажэнне распрацавана ведамствам у мэтах падтрымкі шырокіх слаёў насельніцтва на фоне сусветнага росту цэн на дадзеныя віды прадукцыі.
Дакумент надзяляе лясгасы дадатковымі магчымасцямі па водпуску леса -і піламатэрыялаў насельніцтву па цэнах арганізацый-вытворцаў (гэта значыць без прывязкі да біржавых катыровак).
Так, каб набыць лесаматэрыялы па больш даступных цэнах, грамадзяне цяпер могуць скарыстацца адным з трох спосабаў.
Для гэтага грамадзяніну неабходна:
– звярнуцца з заявай у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт. Звяртаем увагу, што для фарміравання заяўкі на наступны год гэта неабходна зрабіць да 1 чэрвеня года, папярэдняга году выдачы драўніны;
– па выніках разгляду заявы камісіяй грамадзяніну выдаецца дакумент (рашэнне або яго копія, апавяшчэнне, распараджэнне), які пацвярджае факт выдзялення драўніны на пні дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Дзятлаўскі лясгас” з наступнай перадачай у нарыхтаваным выглядзе дзелавой драўніны фізічнай асобе. У абавязковым парадку ў дакуменце павінна быць указана поўнае прозвішча, імя, пашпартныя даныя (серыя і нумар пашпарта), а таксама аб’ём і парода вылучаемай драўніны;
– з дадзеным дакументам грамадзянін звяртаецца ў Дзятлаўскі лясгас (дадатковыя дакументы не патрабуюцца);
– Дзятлаўскі лясгас аператыўна разглядае заяву і вылучае драўніну з фонду аблвыканкама.
Таксама палажэнне дае лясгасам права рэалізоўваць грамадзянам пілапрадукцыю па цэнах прадпрыемства-вытворцы. Для гэтага фізічнай асобе неабходна звярнуцца з заявай у Дзятлаўскі лясгас. Пры гэтым дадатковых узгадненняў з сельскімі выканаўчымі камітэтамі не патрабуецца. Калі грамадзяніну патрабуецца большая колькасць піламатэрыялаў, ён, як і ў выпадку з лесаматэрыяламі, абавязаны прадаставіць у лясгас рашэнне мясцовага выканаўчага камітэта аб выдзяленні ўчастка і праектна-каштарысную дакументацыю.
Важна таксама адзначыць, што Дзятлаўскі лясгас будзе весці ўлік лесаматэрыялаў, якія рэалізуюцца фізічным асобам па-за біржавымі таргамі, у тым ліку і па адрасе месцазнаходжання аб’екта нерухомай маёмасці. Гэта дазволіць выключыць карупцыйны састаў і спробы набыць некалькі разоў прадукцыю па нярыначных цэнах жыхарам аднаго домаўладання.
Калі ў адным жылым будынку пражываюць адразу некалькі сем’яў, леса — і піламатэрыялы на правядзенне рамонтных работ (замена даху, ганка і іншае) будуць рэалізоўвацца юрыдычнай асобе, абслугоўваючай дадзены жылы дом.
Адзначым, што дадзены парадак рэалізацыі леса — і піламатэрыялаў фізічным асобам па-за біржавымі таргамі дзейнічае выключна ў дзяржаўных лясгасах і не распаўсюджваецца на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці, якія самастойна прымаюць рашэнне аб кошце прадукцыі.
Рэалізацыя драўніны на корані юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на ўнутраным рынку
Рэалізацыя драўніны на ўнутраным рынку ажыццяўляецца на біржавых таргах ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” на роўных умовах для ўсіх пакупнікоў.
Біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе на ўнутраным рынку праводзяцца штотыдзень. Больш падрабязную інфармацыю аб біржавых таргах можна даведацца на інфармацыйным сайце ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” https://www.butb.by/by/.
Па грамадзянска-прававых дагаворах рэалізацыя дзелавой драўніны ажыццяўляецца ў выпадках, указаных у главе 3 правілаў рэалізацыі.
Драўніна на пні рэалізуецца па-за біржавымі таргамі:
– юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці, для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання, а таксама суб’ектам малога прадпрымальніцтва незалежна ад месца знаходжання (жыхарства), якія ажыццяўляюць перапрацоўку і пастаўку прадукцыі з драўніны на экспарт;
– юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, уборцы захламленасці лесу, пашкоджаных лясных насаджэнняў для нарыхтоўкі з наступным выкарыстаннем для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання або рэалізацыі ў нарыхтаваным выглядзе, а таксама пры правядзенні іншых высечак для нарыхтоўкі дроў;
– іншым асобам у адпаведнасці з пунктам 8 правілаў рэалізацыі.
Улік патрэбаў юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў на вышэй названыя мэты ажыццяўляецца па іх заявах на чарговы год, што накіроўваюцца да 1 чэрвеня года, папярэдняга году рэалізацыі такой драўніны, у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (па месцы знаходжання юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў).
Рэалізацыя лесаматэрыялаў юрыдычным асобам для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання можа адбывацца выключна з дапамогай біржавога гандлю згодна з правіламі рэалізацыі.
Калі вам патрабуецца драўніна для вышэйзгаданых мэтаў, просім накіраваць заявы ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…
Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…
10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…