Рэалізацыя Дэкрэта № 18. Якія прычыны ў сямейнага недабрабыту?

Адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета райвыканкама па кантролі за выкананнем Дэкрэта № 18 і камісіі па справах непаўналетніх.

Прааналізавана раней прынятае ў адносінах да сям’і дзяўчынкі-дашкольніцы рашэнне аб прызнанні яе ў сацыяльна ненадзейным становішчы, работа з гэтай сям’ёй прадоўжана. Па выніках сацыяльных расследаванняў 3-е дзяцей з дзвюх сем’яў прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы. Члены камісіі разгледзелі пытанне аб мэтазгоднасці вяртання біялагічным бацькам 2-х непаўналетніх і перанеслі прыняцце канчатковага рашэння надалей. Каардынацыйны савет у сувязі з вырашэннем прычынаў сацыяльнага недабрабыту адмяніў раней прынятае рашэнне наконт знаходжання непаўналетняга школьніка ў сацыяльна ненадзейным становішчы, хлопчык застанецца на школьным кантролі.

Па-ранейшаму адна з галоўных прычын сямейнага недабрабыту – асацыяльныя паводзіны дарослых, з-за якіх іх дзеці аказваюцца ў сітуацыях рызыкі і недаатрымліваюць не толькі бацькоўскіх пяшчоты і ўвагі, але і нярэдка абдзелены нават самым неабходным, што ёсць у іх равеснікаў: не маюць паўнацэннага харчавання, сезоннай вопраткі і абутку, спрыяльных бытавых умоваў.

Самы часты “біч”, які прыводзіць сем’і да такога становішча, – злоўжыванне дарослымі алкаголем, хаця апошнім часам нават у нашым раёне сустракаюцца адзінкавыя выпадкі, калі бацькі дзяцей спрабуюць яшчэ і наркатычныя рэчывы.

З сем’ямі, якія трапілі ў поле зроку спецыялістаў службаў прафілактыкі з-за недабрабыту дзяцей, вядзецца работа адпаведна прынятых індывідуальна для кожнай сям’і мерапрыемстваў. Калі дарослым удаецца вырашыць прычыны, якія прывялі непаўналетніх у сацыяльна ненадзейнае становішча, пасля дэталёвага аналізу па рашэнні членаў каардынацыйнага савета райвыканкама па кантролі за выкананнем Дэкрэта № 18 такая работа спыняецца. Аднак любая чарговая праблемная сітуацыя ў сям’і служыць штуршком да таго, што ўсё пачынаецца нанова.

Калі ж сямейныя праблемы наадварот толькі назапашваюцца, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама прымае рашэнне аб прызнанні дзяцей да 18 гадоў з такой сям’і маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. На 6 месяцаў бацькі становяцца абавязанымі асобамі. Яны працуюць, аплачваюць выдаткі на ўтрыманне іх сыноў і дачок і стараюцца выправіць сваё жыццё да лепшага. На жаль, пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці і стаць на правільны шлях удаецца не ўсім. Дакументы на тых біялагічных бацькоў, якім алкаголь даражэйшы за дзяцей, камісія накіроўвае ў суд, дзе прымаецца канчатковае рашэнне, ці пазбаўляць іх бацькоўскіх правоў.

Безумоўна, выпадкі бываюць самымі рознымі, здарыцца можа ўсё што заўгодна, аднак галоўныя адрозненні сямейнага недабрабыту ад цяжкай жыццёвай сітуацыі – гэта сістэматычнасць і ўпартае адмаўленне дарослых ад таго, што праблема сапраўды існуе і яе трэба вырашаць, тым больш што ўсім, хто шчыра жадае памяняцца да лепшага, спецыялісты службаў прафілактыкі абавязкова дапамогуць.

Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

9 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

9 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

9 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

19 часов ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

21 час ago