Рэалізацыя Дэкрэта № 18. Сямейны недабрабыт і правапарушэнні непаўналетніх

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і каардынацыйнага савета райвыканкама па кантролі за выкананнем Дэкрэта № 18.

Былі разгледжаны дзве справы аб адміністрацыйнай адказнасці: першая – на маці непаўналетняга, якая неналежным чынам выканала бацькоўскія абавязкі, што стала прычынай супрацьпраўнага ўчынка сына да дасягнення ім узросту адказнасці; другая – на непаўналетняга, які здзейсніў дробнае хуліганства. Разгледзелі члены камісіі і стан спраў у сям’і, якая раней знаходзілася ў сацыяльна ненадзейным становішчы і цяпер пераехала ў райцэнтр – сямейны недабрабыт пацвердзіўся, кантроль адказных службаў застаецца.

Якія гульні ператвараюць падлетка ў хулігана?

Гісторыя гэта пачыналася са звычайнай гульні. Кампанія хлопчыкаў сабралася разам і адправілася ў пешую вандроўку па прылеглых да Дзятлава вёсках. Што паклікала падлеткаў у дарогу: прыгожыя краявіды ці пошукі прыгодаў? Хутчэй за ўсё, менавіта другі варыянт адказа. Пашчасціла яшчэ і на цікавую знаходку (такую “легенду” выказалі ўсе ўдзельнікі кампаніі) – на дарозе ўбачылі пачак з некалькімі петардамі, падзялілі іх, пайшлі далей. Класік рускай літаратуры Антон Чэхаў пісаў: “Калі ёсць ружжо, яно абавязкова павінна выстраліць”. Безумоўна, узрывалі петарды і хлопчыкі. Паколькі на той час стаяла сухое надвор’е, а ў вёсках бывае нямала пажухлай травы, мясцовыя жыхары баяліся пажару, зрабілі падлеткам заўвагу, якую дзеці праігнаравалі. Вынікам стала запрашэнне таго, хто “бухнуў”, пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.

Школьнік прызнаўся, што ўжо ўсвядоміў, да чаго прыводзяць падобныя гульні, аднак паводле заканадаўства цяпер з ім будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Педагогі і спецыялісты адказных службаў пастараюцца разнастаіць вольны час падлетка, але ўжо карыснымі і бяспечнымі справамі. Непаўналетняму пашанцавала, што ўласнага грашовага даходу ён пакуль не мае, а за падобны ўчынак прадугледжаны штраф ад 3 да 20 базавых велічыняў. Па адміністрацыйнай справе хлопца вызвалілі ад адказнасці з вынясеннем афіцыйнага папярэджання, параілі весці законапаслухмяны лад жыцця.

Дзіця – у сад, маці – на работу

Жанчына, якая гадуе маленькага сына, сама з’яўляецца сацыяльнай сіратой, таму дапамогу можа чакаць толькі ад дзяржавы і нераўнадушных людзей. Нядаўна сям’я пераехала ў Дзятлава, адказныя службы праводзілі аналіз сітуацыі ў ёй. Жанчына арандуе пакой у мясцовых жыхароў, якія, разумеючы яе складаную жыццёвую сітуацыю, аказваюць пасільную падтрымку прадуктамі. Аднак сама маці нідзе не працуе, хаця ёй была прапанавана вакансія і створана магчымасць, каб уладкаваць сына ў дзіцячы сад.

На пасяджэнні каардынацыйнага савета жанчына расказала, што гэтыя планы парушыла прастуднае захворванне дзіцяці: пакуль лячыліся, вакансію занялі, аднак нядаўна з’явілася новая магчымасць працаўладкавання, якой яна паабяцала на гэты раз скарыстацца.

Паколькі ў хлопчыка няма цёплага адзення, ёсць патрэба і ў іншых бытавых рэчах, жанчыну запрасілі звярнуцца па гуманітарную дапамогу ў сацыяльную службу. Дзіця застаецца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, сям’я – на кантролі.

Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Віктар ПЕТРУКЕВІЧ,
начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

1 час ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

2 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

5 часов ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

5 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago