Рэалізацыя Дэкрэта № 18. Не скарысталася дапамогай разумна

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжана пытанне аб прызнанні двух непаўналетніх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Сітуацыя ў сацыяльна ненадзейнай сям’і даўно няпростая. Бацькі знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, але жывуць асобна: бацька – у Гродне, маці – у Дзятлаве. Да нядаўняга часу жанчына гадавала толькі маленькую дачку, а сёлета ў чэрвені нарадзіла яшчэ і сына.

Маладой маці і раней цяжка было спраўляцца з бытавымі клопатамі, бо жанчына сама не ўмела гатаваць, мыць бялізну, правільна распараджацца грашыма, не заўсёды падтрымлівала чысціню ў жылым пакоі інтэрната, які быў ёй выдзелены. Службы і грамадскія аб’яднанні раёна не пакідалі маладую маці сам-насам з праблемамі: дапамаглі бытавымі рэчамі, адзеннем, посудам, харчовымі прадуктамі, параілі ўладкаваць дзяўчынку ў дзіцячы сад. Аднак жанчына не ацаніла такую падтрымку, прыняла яе як належную, таму не змагла выправіць сітуацыю да лепшага.

Калі яе цяжарную паклалі ў бальніцу, наглядаць за дачкой з абласнога цэнтра прыехаў бацька. Напачатку мужчына праявіў зацікаўленасць: падтрымліваў чысціню ў кватэры, прыслухоўваўся да патрабаванняў спецыялістаў службаў прафілактыкі, дзяўчынка прыходзіла ў сад чыста апранутая. Сітуацыя змянілася, калі з бальніцы выпісалі рожаніцу. Муж і жонка пачалі паміж сабой дзяліць хатнія абавязкі, высвятляць адносіны, пры гэтым не заўсёды ўдзялялі дзецям дастаткова ўвагі, таму мужчыну было рэкамендавана вярнуцца ў Гродна і забраць туды старэйшую дачку, каб жанчыне лягчэй было гадаваць маленькага сына.

Перад пераездам дзіцяці абласныя службы прафілактыкі павінны былі ацаніць бытавыя ўмовы бацькі. Праўда, у кватэру, дзе мужчына жыве са сваёй маці, трапілі не адразу. Убачанае спецыялістаў не задаволіла, яны канстатавалі, што ўмовы для дзяўчынкі тут не створаны.

Члены камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прынялі рашэнне прызнаць дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, паколькі іх бацькі, нягледзячы на аказаную падтрымку, не праявілі зацікаўленасці і не гатовы падтрымліваць бяспечныя ўмовы і гадаваць іх самастойна.

Цяпер дарослыя сталі абавязанымі асобамі, яны будуць працаваць і кампенсаваць расходы на ўтрыманне непаўналетніх. На працягу шасці месяцаў, пакуль дзеці будуць знаходзіцца ў сацыяльнай установе, у бацькоў ёсць шанц узяцца за розум і даказаць, што яны змогуць самастойна выхоўваць сына і дачку, інакш у далейшым іх можа чакаць пазбаўленне бацькоўскіх правоў.

Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Віталь ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнтка газеты “Перамога”, член камісіі    

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

17 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

19 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago