27 лютага пад старшынством намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча прайшло пашыранае пасяджэнне каардынацыйнага савета Дзятлаўскага райвыканкама па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта № 18.

Разам з членамі каардынацыйнага савета ў ім прынялі ўдзел кіраўнікі ўстановаў адукацыі раёна, намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай рабоце, спецыялісты кадравых службаў і бухгалтары арганізацый, дзе працуюць абавязаныя асобы.

Былі разгледжаны пытанні аб прызнанні двух непаўналетніх з адной сям’і ў сацыяльна небяспечным становішчы і аб спыненні ў сувязі з пераездам сям’і ў іншы раён выканання ранейшага рашэння каардынацыйнага савета адносна трох непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзеным становішчы.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан расказала ўдзельнікам сустрэчы, як у 2019 годзе на Дзятлаўшчыне рэалізоўваліся патрабаванні Дэкрэта № 18 і арганізоўвалася міжведамаснае ўзаемадзеянне па абароне правоў дзяцей ў ненадзейных сем’ях.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская прааналізавала эфектыўнасць і якасць рэалізацыі суб’ектамі прафілактыкі раёна алгарытма суправаджэння сем’яў, у якія па пастанове камісіі па справах непаўналетніх ці па рашэнні суда былі вернуты дзеці, у тым ліку ў сувязі з аднаўленнем у бацькоскіх правах аднаго ці абодвух бацькоў.

Актуальным пытанням міжведамаснага ўзаемадзеяння была прысвечана практычная частка пасяджэння. У час яе разгледзелі асноўныя накірункі ў рабоце, якія тычацца рэалізацыі Дэктрэта № 18 у Дзятлаўскім раёне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации