“Разумны дом”, фітачай, гразевыя пакоі, букросінг і не толькі…

У рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна разам з загадчыцай Галінай Касцюк пабывалі з агляднай экскурсіяй у санаторыі “Альфа Радон”.

 

Гасцям паказалі камфортныя і ўтульныя нумары для пражывання адпачывальнікаў, канферэнц-залу, басейн, кабінеты, дзе аказваюць розныя лячэбна-аздараўленчыя паслугі, дзіцячы пакой. Таксама турысцкай групе падрабязна расказалі аб санаторыі, яго напаўняльнасці, акцэнтавалі ўвагу на міжнародным статусе папулярнай дзятлаўскай здраўніцы, бо на тэрыторыі “Альфа Радона”, у чым госці самі пераканаліся, можна сустрэць не толькі айчынных, але і замежных наведвальнікаў.

– Цікавая ў іх завядзёнка: як толькі заходзіш у корпус санаторыя, адразу можна зразумець, адкуль прыехалі турысты, бо на рэсепшэне разам з беларускімі стаяць маленькія сцяжкі і іншых дзяржаў, з якіх прыбылі замежнікі. Былі і расіяне, і літоўцы, і латышы, і немцы. Уразілі сістэма “разумны дом” у нумарах, гразевыя пакоі, букросінг на лесвічных пралётах, рукадзельныя лебедзі ў спальнях для маладых. Ад гарачага надвор’я нас ратавалі фітачаем, вадой з лімонам і мятай, частавалі яблыкамі, – расказала Галіна Касцюк.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота ўдзельнікаў экскурсіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

3 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

15 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

16 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

19 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

20 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

22 часа ago