Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2014 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:
АНІШЧЫКА Леаніда Васільевіча – машыніста пагрузчыка “Амкадор” Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
ГАЛОМЗІК Ірыны Чаславаўны – рэдактара праграмы радыёвяшчання “Дзятлава” ўстановы “Рэдакцыя газеты “Перамога”, г. Дзятлава Гродзенскай вобласці;
ГРОС Святланы Міхайлаўны – дырэктара Данілавіцкага сельскага дома культуры;
ДАНІЛЬЧЫК Валянціны Васільеўны – прыёмшчыцы заказаў дома быту г. п. Казлоўшчына ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”;
ЖЫХА Генадзя Міхайлавіча – галоўнага механіка адкрытага акцыянернага таварыства “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”;
КАРДАШ Святланы Іосіфаўны – аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Таркачы” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Граніт-Агра”;
КЕТКА Святланы Іосіфаўны – настаўніка інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г. Дзятлава”;
КІСЛАГА Івана Іванавіча – галоўнага інжынера сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Жукоўшчына”;
ЛАЗОВІКА Яўгена Яўгенавіча – начальніка вытворчага аддзялення №1 сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Граніт-Агра”;
ЛАМАКА Вольгі Іванаўны – юрыста, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі міліцыі, грамадзянскай бяспецы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта;
ЛЯХ Наталлі Аляксандраўны – сырароба-майстра адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
МАЗУРЫ Аляксандра Анатольевіча – трактарыста адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;
РАГОЙЖЫ Людвіка Уладзіслававіча – вадзіцеля Упраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства “Будкомплекс”;
РАДЗЮКА Сяргея Віктаравіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Дварэц-Агра”;
САВІЧА Мікалая Цімафеевіча – трактарыста камунальнага унітарнага прадпрыемства мелірацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”;
СЕМЯНОВІЧ Святланы Іванаўны – медыцынскай сястры перавязачнага траўматалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
СЛУШКО Марыі Сяргееўны – галоўнага заатэхніка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Хвінявічы”;
ЯРМОША Яўгена Уладзіміравіча – вадзіцеля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Русь-Агра”.
сярод працоўных калектываў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці занесці на раённую Дошку гонару:
вензавецкі сельскі выканаўчы камітэт;
сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жукоўшчына”;
працоўны калектыў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”;
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава”
А. КУДЗІНАЎ