Равеснікі Вялікай Перамогі. Марыя Чараховіч: “Жывіце з Богам у душы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках акцыі “Равеснікі Перамогі” наведаў ураджэнку вёскі Лядзіны Марыю Чараховіч, каб павіншаваць з юбілеем. Артысты, як заўжды, пажадалі юбілярцы моцнага здароўя, доўгіх і спакойных гадоў жыцця, падарылі душэўныя песні.

Марыя Ісідараўна нарадзілася ў 1945 годзе ў сям’і сялян. Калі ёй было 5 гадоў, памёр ад хваробы бацька. У беднасці і нястачы прайшло дзяцінства дзяўчынкі. У вольны час яна займалася рукадзеллем, вельмі любіла вышываць і вязаць. Дарэчы, займаецца гэтым і цяпер. Прывабныя вязаныя дыванкі ўпрыгожваюць інтэр’ер кватэры юбіляркі.

Скончыла Марыя 9 класаў Раготнаўскай сярэдняй школы і з сяброўкамі паехала ва Уладзімірскую вобласць у фабрычны пасёлак Сцяпанцава, дзе набыла прафесію ткачыхі. Першым працоўным месцам дзяўчыны была Слонімская ткацкая фабрыка. Вечарамі ў выхадныя дні Марыя з сяброўкамі хадзіла на танцы, дзе і пазнаёмілася з прыгожым хлопцам Мікалаем, які ў той час працаваў меліяратарам. Хутка маладыя людзі пажаніліся. З цеплынёй і павагай жанчына ўспамінае мужа за яго добры характар. Пасля некалькіх гадоў жыцця ў Слоніме было прынята рашэнне пераехаць у Дзятлава, дзе Мікалаю прапанавалі работу вадзіцелем, а Марыя Ісідараўна пайшла працаваць нянечкай у дзіцячы сад, затым – на завод ЗІЗ і шмат гадоў была санітаркай у Дзятлаўскай райбальніцы. Дзякуючы спагадліваму, добраму сэрцу, жанчына зразумела, што менавіта там, сярод хворых, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе, яе месца.

У сям’і нарадзіліся двое дзяцей – дачка Алена і сын Мікалай. Неўзабаве лёс абярнуўся трагічнымі падзеямі. Жыццё дачкі Алены было кароткім, і ў 22 гады дзяўчына памерла ад невылечнай хваробы. Гэтае незаменнае гора моцна падарвала здароўе Марыі Ісідараўны.

– Я веруючы чалавек. 30 гадоў была пеўчай у царкве. Можа быць, за маю асабістую трагедыю, гора і боль Бог паслаў мне добрых і спагадлівых людзей – гэта сяброўкі Клаўдзія і Сафія, суседка Тамара Андалюкевіч, сацработнік Антаніна Варган, Ніна Веранёва, Сцяпанія Панасевіч і іншыя. Удзячная Богу за сына Мікалая, які падтрымлівае мяне маральна, некалькі разоў на дзень тэлефануе, спраўляецца пра стан майго здароўя, саграваючы тым самым маю душу і сэрца. Малюся за сваіх унукаў Яўгена і Насцю. Усім людзям жадаю здароўя, дабрабыту ў сем’ях і памятаць, што, толькі выконваючы ўсе Божыя запаведзі, чалавек набывае мір і спакой у душы. Трэба быць удзячным за наша жыццё. Мы, старэйшае ваеннае і пасляваеннае пакаленні, прайшлі страшную школу жыцця: холад, голад, нягоды, сіроцтва – і шчыра ўсёй душой жадаем, каб гэты жах не паўтарыўся нідзе і ніколі. Маладыя людзі, любіце адзін аднаго, шануйце нашу дзяржаву за мір і сацыяльную падтрымку і жывіце з Богам у душы, – разважае Марыя Чараховіч.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

58 секунд ago

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

4 часа ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

4 часа ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

18 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

18 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

18 часов ago