Равеснікі Перамогі. Песні маладосці для Надзеі Касцюкевіч

Сёлета свой салідны 80-гадовы юбілей адзначыла наша зямлячка, равесніца Вялікай Перамогі Надзея Касцюкевіч, якая жыве ў вёсцы Сачыўляны. Гэта добразычлівая, шчырая жанчына больш за 40 гадоў адпрацавала ў спажыўкааперацыі, ёй заслужана прысвоена званне “Выдатнік савецкай кааперацыі”, а ў 1989 годзе была ўзнагароджана медалём “Ветэран працы”.

Павіншаваць юбілярку прыехаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Вялікага запасу сіл, бадзёрасці духу, прыемных падзей жадалі юбілярцы ў святочны дзень, а ў падарунак прывезлі вясёлыя любімыя песні маладосці, якія яшчэ больш паднялі настрой і навеялі ўспаміны.

Надзея Міхайлаўна расказала, што нарадзілася ў горадзе Слоніме ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, меў шмат баявых узнагарод, занесены ў кнігу “Памяць” Ашмянскага раёна.

– Матуляй сваёй, як і татам, я таксама вельмі ганаруся, бо яна нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, за што была ўзнагароджана ордэнам Маці, – успамінае жанчына. – Бацькі з дзяцінства прывучалі нас да працы, сумленнасці, адказнасці. Усе дзеці вывучыліся, атрымалі вышэйшую адукацыю.

У першы клас Надзея пайшла ў дзятлаўскую школу, бо бацьку перавялі на работу начальнікам мясцовага аддзела ўнутраных спраў. А вось вышэйшую адукацыю дзяўчына атрымлівала аж у Маскоўскім кааператыўным інстытуце.

Працоўная дзейнасць Надзеі Міхайлаўны пачалася ў Ашмянскім аддзеле грамадскага харчавання на пасадзе бухгалтара. Затым давялося папрацаваць у Карэлічах і ўжо з 1970 года – у Дзятлаўскім раёне.  Яна зарэкамендавала сябе як адказны і сумленны работнік, таму праз пару гадоў была зацверджана на пасаду галоўнага бухгалтара Дзятлаўскага райсаюза, а затым назначана намеснікам старшыні праўлення Дзятлаўскай райспажыўкааперацыі па эканамічных пытаннях.

– Добра помню цяжкія 90-я гады, – працягвае аповед жанчына. – Пустыя прылаўкі магазінаў, асабліва ў вёсках. З-за недахопу тавараў былі ўведзены талоны. А паглядзіце, які цяпер багаты асартымент нават у сельскіх магазінах. Адных каўбасных і мясных вырабаў больш за дваццаць найменняў. Хлеб і булачныя вырабы паступаюць свежыя і па графіку, па заяўках пакупнікоў завозіцца і прамысловая група. У гэтым, вядома, вялікая заслуга нашага Прэзідэнта, які не даў разваліць спажыўкааперацыю.

З цеплынёй успамінае Надзея Міхайлаўна свае гады працы ў Дзятлаўскім райспажыўтаварыстве, свой працалюбівы дружны калектыў кааператараў:

– Мы неаднаразова выходзілі пераможцамі ў сацспаборніцтвах у вобласці, у нас праходзілі абласныя семінары і вучоба. Усё гэта дазваляла дасягаць поспехаў.

У 2000 годзе яна выйшла на заслужаны адпачынак. Цяпер жыве адна.

– На жаль, жыццё майго мужа абарваў каранавірус, 58 шчаслівых гадоў мы былі з ім разам, – з сумам у вачах гаворыць жанчына. – Але я не адзінокая, багатая бабуля і нават ужо прабабуля: маю двух унукаў і трох праўнукаў. Дачка, зяць і ўнукі клапоцяцца, берагуць і шкадуюць мяне, часта прыязджаюць, прывозяць усё неабходнае. Не забываюць мяне і кааператары, тэлефануюць, віншуюць са святамі, заўжды наведваюць, калі знаходжуся ў бальніцы, за што ім вялікая ўдзячнасць. Увогуле, я шчаслівая, што ў мяне вялікая і дружная сям’я і такія спагадлівыя людзі побач.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago