Равеснікі маладой Беларусі. Кацярына Карэнка

Самае лепшае – наперадзе.

Газета “Перамога” прадаўжае публікацыі аб выдатных людзях, якім сёлета споўніўся 31 год, як і нашай незалежнай дзяржаве, у рамках інфармацыйнага праекта “маладой Беларусі”. Іх жыццёвы шлях праходзіў разам са станаўленнем і росквітам нашай краіны. Гэтыя людзі паспяхова праявілі сябе ў рабоце і грамадскім жыцці, дасягнулі высокіх вынікаў. Яны паспяхова рэалізоўваюць свае ідэі, уменні і здольнасці, душой хварэюць за сучаснасць і шчаслівую будучыню роднай Беларусі.

***

Дзятлаўшчына – малая радзіма і першае месца работы выпускніцы Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, доктара агульнай практыкі Кацярыны Карэнка. Пасля праходжання інтэрнатуры на базе Дзятлаўскай ЦРБ малады спецыяліст узяла на сябе сур’ёзную місію – узначаліла Парэцкую амбулаторыю, дзе зрабіла першыя самастойныя крокі ў прафесіі.

– Як і ўсе мае равесніцы, з дзяцінства хацела быць педагогам або доктарам, адна з мараў збылася, – тлумачыць свой жыццёвы выбар Кацярына Яўгенаўна. – Таксама ў прафесійным самавызначэнні дапамаглі добрыя парады бацькоў.

– У чым спецыфіка работы ў амбулаторыі?

– Парэцкая амбулаторыя – асобнае структурнае падраздзяленне Дзятлаўскай раённай бальніцы, такая “маленькая паліклініка”. Тут вядзецца прыём доктара агульнай практыкі, акушэрскі агляд, ёсць медсястра, зубны фельчар, лабараторыя, выконваюцца фізіяпрацэдуры. Аказваем медыцынскую дапамогу жыхарам 21 вёскі, аграгарадка Хвінявічы.

– Ці складана было пачынаць?

– Вядома, на пачатку было страшна працаваць кіраўніком у сельскім падраздзяленні, дзе парады асабліва няма ў каго спытаць, бо бліжэйшыя калегі – сярэдні медперсанал. Я дагэтуль помню першага чалавека на прыёме, першы свой выклік на дом. Але імкненне расці прафесійна і нечага дасягнуць у сваёй сферы дапамагло ўсё пераадолець.

– Як спраўляліся ў час пандэміі каранавіруснай інфекцыі?

– Гэта сур’ёзная праблема прымусіла мабілізавацца ўсіх медыкаў, мы не выключэнне. Разам з Дзятлаўскім райЦГЭ працавалі ў саставе рэйдавых брыгад на тэрыторыі раёна, выязджалі на дом да “кавідных” пацыентаў. Складана было фізічна і эмацыянальна, часам прыходзілася затрымлівацца на рабоце да позняга вечара.

– Ужо больш за сем гадоў вы працуеце ў сельскай мясцовасці. Ці задумваліся аб далейшых перспектывах?

– Быць медыкам у аграгарадку – не самы просты занятак. Аднак са мной сёння працуе каманда, разам з якой мы з году ў год дасягаем істотных прафесійных поспехаў. Сёлета, другі раз за час майго кіраўніцтва, Парэцкая амбулаторыя – на раённай Дошцы гонару, гэта радуе і натхняе. Не буду хлусіць, я не збіраюся спыняцца на дасягнутым, неаднойчы разглядала варыянты прафесійнага росту, магчыма, пераезду. Аднак усяму свой час: пакуль я працую тут і цяпер, буду выконваць сваю работу на ўсе 100 %.

– Як гэта – адчуваць сябе равесніцай роднай краіны?

– Шчыра кажучы, не задумвалася аб тым, што мы аднагодкі з нашай маладой Беларуссю. Мой жыццёвы шлях больш сціплы, чым гісторыя развіцця краіны. Аднак я ведаю напэўна: у нас абедзвюх шмат ужо пройдзена, зроблена і дасягнута, аднак я веру, што самае лепшае яшчэ наперадзе.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

26 минут ago

Безопасность детей — в руках родителей

Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…

45 минут ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

4 часа ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

5 часов ago

ВПК «Мужество»: первые испытания пройдены!

Старт дан турниру военно-патриотической игры «Зарница», и наши ребята уже в самом центре событий! Первый…

18 часов ago

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

20 часов ago