Ратаўнік – гэта прызванне

Хто такі ратаўнік? Найперш гэта мужчына, напэўна, адкажаце вы, і адразу можаце памыліцца. Сёння атрымліваць прафесію мужных збіраюцца не толькі маладыя людзі, але і дзяўчаты.  Удзельніцы таварыства юных ратаўнікоў-пажарных паразважалі, чым адметная прафесія сучаснага ратаўніка.

Кацярына Губко:

— Ратаўнік – гэта чалавек, які без лішніх развагаў гатовы нават сабой ахвяраваць дзеля ўратавання іншых людзей. Таму гэта хутчэй не прафесія, а прызванне. Раўнадушны ці нясмелы чалавек не можа стаць ратаўніком, бо не справіцца з такой адказнасцю і нагрузкай. Рашучасць, смеласць і любоў да людзей дапамагае ратаўнікам выконваць самыя складаныя задачы ў працы. У наш неспакойны час здараюцца ўраганы і паводкі, завеі і пажары, і ратаўнікі першыя спяшаюцца на дапамогу, кожны раз здзяйсняючы свой працоўны подзвіг.

Вікторыя Анушкевіч:

— Па-мойму, ратаўнік – адна з самых складаных прафесій з-за высокай адказнасці і вялізнай рызыкі. Выдатнае фізічнае здароўе, моцныя нервы, хуткая рэакцыя, настойлівасць – гэта нават не ўсе якасці, якімі павінен валодаць кожны ратаўнік. Прафесія ратаўніка ва ўсе часы актуальная, бо заўсёды некаму побач з намі патрэбна дапамога. Калі чалавек гатовы аддаваць справе ўсяго сябе, часта нават у выхадныя ці ў час адпачынку, ратаваць людзей, яго праца варта гонару і захаплення.

Ганна Глубокая:

— Ратаўнік заўсёды на дзяжурстве: незалежна ад часу сутак і дня тыдня, на працы і дома ён заўжды гатовы ратаваць людзей і не толькі іх. Ратаўнік павінен быць мужным – і гэта тычыцца не столькі фізічнай падрыхтоўкі, колькі моцнага стойкага характару. Гэта апраўдана адна з самых паважаных прафесій у сучасным свеце. Але яна ж і самая адказная: чалавек, які аднойчы стаў ратаўніком, не мае права адступаць. Ён павінен сумленна несці сваю службу, заўжды помніць, што людзі спадзяюцца на яго і давяраюць яму.

Гутарыла Н. СТУПЧЫК
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

47 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago