Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Больш падрабязна пра здарэнне і меры прафілактыкі расказаў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:

– Крымінальная справа ўзбуджана на мужчыну, які 25 верасня пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў у час сваркі наўмысна наёс сваёй сужыцельцы не менш за два ўдары нажом у спіну. Жанчына атрымала дзве колата-рэзаныя раны задняй паверхні грудной клеткі, якія судова-медыцынскія эксперты вызначылі як лёгкія, што выклікалі кароткачасовае расстройства здароўя.

Каб пазбегнуць падобных сітуацый, варта ведаць, што першы ж факт рукапрыкладства або пагроз – гэта нагода звярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў.

Калі ў доме агрэсар, у побыце заўжды прытрымлівайцеся наступных правілаў бяспекі:

  • нельга спрачацца з нецвярозым агрэсарам: высвятляць адносіны ў такія моманты небяспечна, адразу ж пакідайце памяшканне;
  • трымацца далей ад кухні і пазбягаць памяшканняў, дзе могуць знаходзіцца нажы;
  • пры сабе заўжды неабходна мець зараджаны тэлефон з нумарам 102 на хуткім наборы;
  • з блізкімі ці суседзямі загадзя трэба дамовіцца пра кодавае слова, каб тэрмінова выклікалі міліцыю, калі яно прыйдзе ў СМС;
  • фіксаваць пабоі абавязкова: звяртайцеся ў паліклініку, бо заключэнне судова-медыцынскай экспертызы дапаможа ва ўзбуджэнні крымінальнай справы;
  • нельга забываць пра дзяцей: непаўналетнія, якія гадуюцца ў атмасферы насілля, атрымліваюць цяжкія псіхалагічныя траўмы ці самі становяцца ахвярамі агрэсара.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации