Расцвілі тэкстыльныя цюльпаны

На выязным пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, якое сёлета праходзіла ў Шчучыне, рахункавалася работа галіны. За дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы за 2018 год Дзятлаўскі раён заняў другое месца.

У форме выставаў творчасці свае дасягненні на сустрэчы прадстаўлялі аддзяленні тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сярод экспазіцый пачэснае месца заняла выстава “Джынсавая фантазія” аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна. Яе дзятлаўчане ў свой час прэзентавалі на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2018”, які праходзіў у рамках “Славянскага базару”, адкуль вярнуліся з узнагародай. Цяпер “Джынсавая фантазія” папоўнілася новымі экспанатамі і ператварылася ў выставу-продаж, гэта значыць, любы жадаючы можа набыць вырабы спецыялістаў “Праменьчыка” для ўласнага карыстання.

Ідэя стварэння штучных рэчаў з былога ў выкарыстанні джынсу спадабалася ўдзельнікам абласной калегіі і нядаўна для абмену вопытам да дзятлаўчан завіталі калегі з Навагрудка. Кіраўнікі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці Валянціна Баландзіна і Валянціна Саламевіч расказалі гасцям, што працуюць у цесным тандэме, і да аднаго вырабу могуць прыкласці рукі абедзве майстрыхі. Захапляе багацце іх фантазіі, бо ў калекцыі ёсць шмат рознафункцыянальных, але вельмі яркіх, прыгожых рэчаў: жаночыя сумкі, касметычкі, арганайзеры, сурвэткі, “кампанія” прывабных коцікаў і парасят, а напярэдадні 8 Сакавіка “Джынсавая фантазія” папоўнілася тэкстыльнымі букетамі цюльпанаў, якія могуць прынесці радасць любой жанчыне.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

 

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

9 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

10 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

10 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

13 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

14 часов ago