Кожны бацька, прыводзячы дзіця ў дашкольную ўстанову, хоча быць упэўненым: тут яго накормяць смачна, сытна і карысна. Арганізацыя харчавання ў дзіцячым садзе – гэта цэлая навука, у якой няма дробязяў.
З чаго пачынаецца раніца? З апетытнага паху! На сталах – малочная каша або тварожная запяканка, хлеб з маслам і сырам, какава або чай з малаком. Меню распрацавана на два тыдні і цалкам адпавядае строгім нормам СанПіНа. Стравы гатуюцца ў абноўленым харчблоку, дзе працуюць прафесіяналы. Дзякуючы новаму сучаснаму абсталяванню ў нас з’явілася магчымасць разнастаіць харчаванне дашкольнікаў. Стравы, прыгатаваныя ў параканвектамаце, на смак набліжаныя да дамашніх. Кожны дзень у меню ўключаюцца агародніна і садавіна, а любімыя дзецьмі ўзвары і кісялі вараць са свежых ягад, садавіны, сухафруктаў.
Арганізацыя харчавання – гэта частка адукацыйнага працэсу. Малышы вучацца карыстацца сурвэткамі, правільна трымаць лыжку, відэлец, гаварыць “дзякуй”. Выхавальнікі ў гульнявой форме расказваюць аб карысці агародніны, садавіны, рыбы, мяса. Повары паведамляюць, з якіх прадуктаў прыгатаваны стравы, высвятляюць перавагі дзяцей.
Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп з гонарам выконваюць абавязкі дзяжурных: накрываюць на сталы, расстаўляюць хлебніцы, сурвэткі, раскладваюць відэльцы, лыжкі і нажы. Гэта вучыць дзяцей адказнасці і самастойнасці.
Адна з задач, якую вырашаюць педагогі пры арганізацыі харчавання, – сфарміраваць у выхаванцаў устойлівую звычку: чысціня – залог здароўя, а прыгожыя манеры – залог павагі да сябе і навакольных. Фарміраванне культуры харчавання і навыкаў асабістай гігіены – гэта не разавае мерапрыемства, а штодзённая, сістэматычная праца, якая патрабуе ад выхавальніка цярпення, такту і асабістай перакананасці ў яе важнасці. Навыкі, выхаваныя ў дзяцінстве, застаюцца на ўсё жыццё.
У практыку работы педагагічнага калектыву ўвайшло правядзенне майстар класаў, у рамках якіх педагогі-настаўнікі дзеляцца вопытам работы з маладымі спецыялістамі.
Якасць харчавання знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Медыцынскі работнік разам з кладаўшчыком штодня правярае прадукты, сочыць за выкананнем тэхналогіі прыгатавання. Члены бракеражнай камісіі ацэньваюць гатовыя стравы і даюць дазвол да раздачы дзецям.
На падставе медыцынскіх заключэнняў і заяваў бацькоў арганізавана індывідуальнае дыетычнае харчаванне. Гэта важна для здароўя і бяспекі дзіцяці.
Арганізацыя харчавання ў дашкольнай установе – гэта зладжаная работа ўсяго калектыву. Бо наша агульная мэта – каб кожнае дзіця расло моцным, здаровым, актыўным і з задавальненнем наведвала дзіцячы сад.
Святлана ІОДА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…