Кожны бацька, прыводзячы дзіця ў дашкольную ўстанову, хоча быць упэўненым: тут яго накормяць смачна, сытна і карысна. Арганізацыя харчавання ў дзіцячым садзе – гэта цэлая навука, у якой няма дробязяў. 

З чаго пачынаецца раніца? З апетытнага паху! На сталах – малочная каша або тварожная запяканка, хлеб з маслам і сырам, какава або чай з малаком. Меню распрацавана на два тыдні і цалкам адпавядае строгім нормам СанПіНа. Стравы гатуюцца ў абноўленым харчблоку, дзе працуюць прафесіяналы. Дзякуючы новаму сучаснаму абсталяванню ў нас з’явілася магчымасць разнастаіць харчаванне дашкольнікаў. Стравы, прыгатаваныя ў параканвектамаце, на смак  набліжаныя да дамашніх. Кожны дзень у меню ўключаюцца агародніна і садавіна, а любімыя дзецьмі ўзвары і кісялі вараць са свежых ягад, садавіны, сухафруктаў.

Арганізацыя харчавання – гэта частка адукацыйнага працэсу.  Малышы вучацца карыстацца сурвэткамі, правільна трымаць лыжку, відэлец, гаварыць “дзякуй”. Выхавальнікі ў гульнявой форме расказваюць аб карысці агародніны, садавіны, рыбы, мяса.  Повары паведамляюць, з якіх прадуктаў прыгатаваны стравы, высвятляюць перавагі дзяцей.

Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп з гонарам выконваюць абавязкі дзяжурных: накрываюць на сталы, расстаўляюць хлебніцы, сурвэткі, раскладваюць відэльцы, лыжкі і нажы. Гэта вучыць дзяцей адказнасці і самастойнасці.

Адна з задач, якую вырашаюць педагогі пры арганізацыі харчавання, – сфарміраваць у выхаванцаў устойлівую звычку: чысціня – залог здароўя, а прыгожыя манеры – залог павагі да сябе і навакольных.  Фарміраванне культуры харчавання і навыкаў асабістай гігіены – гэта не разавае мерапрыемства, а штодзённая, сістэматычная праца, якая патрабуе ад выхавальніка цярпення, такту і асабістай перакананасці ў яе важнасці. Навыкі, выхаваныя ў дзяцінстве, застаюцца на ўсё жыццё.

У практыку работы педагагічнага калектыву ўвайшло правядзенне майстар класаў, у рамках якіх педагогі-настаўнікі дзеляцца вопытам работы з маладымі спецыялістамі.

Якасць харчавання знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Медыцынскі работнік разам з кладаўшчыком штодня правярае прадукты, сочыць за выкананнем тэхналогіі прыгатавання. Члены бракеражнай камісіі ацэньваюць гатовыя стравы і даюць дазвол да раздачы дзецям.

На падставе медыцынскіх заключэнняў і заяваў бацькоў арганізавана індывідуальнае дыетычнае харчаванне. Гэта важна для здароўя і бяспекі дзіцяці.

Арганізацыя харчавання ў дашкольнай установе – гэта зладжаная работа ўсяго калектыву. Бо наша агульная мэта – каб кожнае дзіця расло моцным, здаровым, актыўным і з задавальненнем наведвала дзіцячы сад.

Святлана ІОДА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Любім і ганарымся сваімі мужчынамі!
Ведае ўчастковы. За што атрымаеце штраф на чыгунцы?
Месца сустрэчы моладзі – “Святкі.by”

Похожие публикации