Раптоўная праверка мабілізацыйнай гатоўнасці

З 17 па 20 верасня, згодна з распараджэннем начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, на Дзятлаўшчыне праводзілася раптоўная праверка мабілізацыйнай гатоўнасці раёна.

Раніцай 17 верасня адна з вайсковых часцей, якая дыслакуецца на тэрыторыі Гродзеншчыны, атрымала распараджэнне на фарміраванне. Праз ваеннага камісара Гродзенскай вобласці ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна атрымаў распараджэнне на дастаўку ваеннаабавязаных, прыпісаных да гэтай вайсковай часці, і сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі прыступіў да выканання пастаўленай задачы.

Літаральна праз некалькі гадзін для абвесткі ваеннаабавязаных былі разгорнуты і падрыхтаваны да работы ўчастак абвесткі ў Дзятлаве і пункты збору і адпраўкі сельвыканкамаў. Грамадзян абвяшчалі праз уручэнне персанальных павестак па месцы жыхарства і работы.

На наступны дзень у 8 гадзін на пункт збору прыбылі афіцэры запасу, якія ў 10 гадзін выехалі на пункт прыёму асабовага саставу вайсковай часці. 20 верасня была скончана адпраўка ў часць сяржантаў і салдат.

Асабовы састаў базы мабілізацыйнага разгортвання раёна спрацаваў зладжана і ў поўным аб’ёме выканаў задачу па ўкамплектаванні воінскіх каманд ваеннаабавязанымі адпаведна воінскім пасадам.

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Ваеннаабавязаныя, якія прыбылі на пункт збору, падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў раптоўнай праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці.

Сяргей Луня, слесар-мантажнік ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”:

– Настрой бадзёры. Гэта мае першыя зборы пасля праходжання ў 1993 годзе тэрміновай ваеннай службы. Армейскія будні праходзілі ў дэсантна-штурмавой брыгадзе ў горадзе Брэсце. Успаміны пра той час засталіся станоўчыя, падтрымліваю сувязь з армейскімі сябрамі. Мяркую, што цяпер не лішне будзе “патрэніраваць” ранейшыя навыкі. Лічу, што служба дысцыплінуе, таму і свайго сына-школьніка настройваю на службу ў арміі. Там юнакі становяцца больш самастойнымі, загартаванымі. Моладзі не варта баяцца прызыву, мы таксама не баімся зноў стаць у строй.

Сяргей Ерамейчык, КСУП “Слава працы”:

– У мяне трое сыноў, значыць, будзе каму расказваць аб уражаннях, калі вярнуся са збораў. Тэрміновую службу я праходзіў у Коласава, у ракетных войсках. Гэта быў 1993 год. З таго часу больш не прызываўся. Мяркую, цікава будзе пабачыць, як за апошнія гады памянялася армія, віды ўзбраення, форма. Лічу, што служыць ганарова, а армія дысцыплінуе і дапамагае па-іншаму ацаніць сябе, свае здольнасці, сваё жыццё.

Ірына СТЫРНІК

 

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

23 часа ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago