Задача СМІ ў час перадвыбарнай кампаніі – прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, каменціруючы ролю прэсы ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Дзе б гэта ні адбывалася (выбарчая кампанія. – Заўвага БЕЛТА) – у Беларусі або ў любой іншай краіне – я праціўнік распальвання нянавісці, выпадаў асобаснага характару, – сказаў Рыгор Рапота. – Павінна быць сур’ёзная размова аб будучыні краіны, аб палітыцы, аб эканоміцы, аб тых пытаннях, якія хвалююць насельніцтва. Таму тут вельмі важная роля ў журналістаў: прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да асноўных, карэнных пытанняў краіны”.

Дзяржсакратар адзначыў, што ўважліва сочыць за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі ў Беларусі, у тым ліку за дыялогам з міжнароднай супольнасцю.

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации