Раннія яравыя пасеяны ў Беларусі на 93,1 працэнта плошчаў. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле інфармацыі на 3 мая, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 948 тыс. га, або 93,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях работы завершаны. Масавая сяўба заканчваецца ў Гомельскай (97,2 працэнта) і Гродзенскай (98,7 працэнта) абласцях. У Віцебскай вобласці засталося засеяць 31,6 працэнта плошчаў. У цэлым раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 1,019 млн га. Найбольшыя плошчы адведзены ў Мінскай і Віцебскай абласцях (217 тыс. га і 204 тыс. га адпаведна). Лён-даўгунец пасеяны ўжо на 80,5 працэнта адведзеных плошчаў (39,9 тыс. га), цукровыя буракі — на 99,9 працэнта (96,6 тыс. га), кукуруза на зерне — 68,2 працэнта (109,7 тыс. га).
БелТА
Стоит почитать:
Условия труда аграриев во время посевной проверили технические инспекторы профсоюзов
Посевная кампания — 2018 (инфографика)
В хозяйствах области полным ходом идет подготовка к весенне-полевым работам
15 мая нотариус нотариальной конторы Дятловского района проведет благотворительную акцию приуроченную к празднованию Дня семьи…
С 15 мая по 31 августа в Дятловском районе пройдет профилактическая акция «Безопасные каникулы». Основная…
Акцыя “Дом без гвалту”, капітальныя і бягучыя рамонты, падрыхтоўка да першага ўкосу, работа з кадрамі…
В период 11 мая по 6 июня 2026 года проводится республиканская информационно-образовательная антиникотиновая акция «Беларусь…
Цырымонію ўзнагароджання па выніках міжнароднага конкурсу сачыненняў “Без тэрміну даўнасці” ў сталіцы Расійскай Федэрацыі наведала…
Напярэдадні Дня Перамогі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў адбыўся гала-канцэрт XVIII сезона рэспубліканскага фестывалю народнай…