Раённыя газеты павінны стаць шматфункцыянальнымі медыйнымі цэнтрамі. Такое меркаванне выказаў, размаўляючы з журналістамі, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, які сёння прымае ўдзел у рэгіянальным семінары “Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“У сучасных умовах рэдакцыі раённых газет павінны стаць своеасаблівымі медыйнымі цэнтрамі, якія будуць выкарыстоўваць у рабоце самыя розныя спосабы і сродкі”, – сказаў намеснік міністра. У якасці прыкладу ў Гомельскім рэгіёне Аляксандр Карлюкевіч прывёў дзейнасць рэдакцыі абласной газеты “Гомельская праўда”, якая развівае і радыё, і інтэрнэт-партал. “Такімі ж цэнтрамі павінны стаць рэдакцыі, няважна, у Мазыры або Нароўлі, у вялікім горадзе або маленькім, працуе там 15 супрацоўнікаў або 3-5”, – падкрэсліў ён.

Таксама Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што практычна 95 працэнтаў рэгіянальных выданняў прысутнічаюць на партале “БелСМІ”. “Гэта сведчыць аб тым, што журналісты імкнуцца выкарыстоўваць розныя пляцоўкі для агучвання сваіх тэм”, – лічыць намеснік міністра.

Гомельская вобласць следам за Віцебскай і Гродзенскай стала трэцім рэгіёнам, дзе праводзіцца семінар, нацэлены на павышэнне эфектыўнасці ўдзелу СМІ ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Абмеркаванні пройдуць ва ўсіх абласцях, на заканчэнне запланавана падагульняючае мерапрыемства ў Мінску восенню гэтага года.

Удзельнікамі рэгіянальнага семінара “Аб інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці і задачах сродкаў масавай інфармацыі” сталі кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама, УП “БелТА”, РУП “Белпошта”, Інстытута журналістыкі БДУ, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў Гомельскай вобласці, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, журналісты, кіраўнікі рэгіянальных СМІ.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Беларусі, Гомельскі аблвыканкам.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации