21 мая на летняй танцавальнай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў раённы фестываль фальклору “Вянок творчасці народнай”, які сабраў творчыя калектывы і выканаўцаў з усяго раёна.
Праграма фестывалю пачалася з прэм’еры: работнікі культуры раёна падрыхтавалі масавы народны танец. Затым вядучыя праграмы Часлаў Свіб і Людміла Баклушына прадставілі конкурсную камісію сёлетняга фестывалю. У яе склад увайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, загадчыца аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Янушкевіч, метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Дудкіна.
Першымі на фестывальную сцэну выйшлі прадстаўніцы Жукоўшчынскага дома культуры — народны фальклорны гурт вёскі Погіры. Жанчыны выканалі народныя песні і жарты сваёй мясцовасці.
Хвінявіцкі дом культуры дэлегаваў на фестываль гурток сцэнічнага майстэрства “Ліхтарык” і іх старэйшых калегаў па сцэне — фальклорны гурт “Сузор’е”.
Данілавіцкі рэгіён прадставіў шматлікі і яркі мясцовы фальклорны гурт “Суседачкі”, які парадаваў гледачоў песнямі і байкамі.
Аўтэнтычныя песні Дзятлаўшчыны прагучалі ў выкананні народных фальклорных гуртоў вёсак Ахонава і Студзераўшчына.
Ад Наваельнянскага дома культуры на летняй сцэне выступілі фальклорны гурт, юныя салісткі вакальнага і гутарковага жанру.
Казлоўшчынскі фальклор прадставілі дзіцячыя калектывы і выканаўцы. Юныя артысты чыталі казку, танчылі “Кадрылю” і гулялі ў народную гульню “Явар”.
Ксенія Лагута з Дварэцкага дома культуры артыстычна прачытала байку Кандрата Крапівы “Ехаў дзедка на кірмаш”. Ігар Крывулька з Вензаўца пазнаёміў прысутных з прыгожай легендай пра вензавецкую царкву, а дзяўчаты з фальклорнага трыа Вензавецкага дома культуры выканалі народную песню “Ой, там пад ганкам”.
Пакуль кампетэнтная камісія раілася, народны тэатр гульні “Прымакі” па-за конкурсам зладзіў міні-канцэрт для гасцей фестывалю.
Па выніках конкурснай праграмы журы вызначыла лепшых выканаўцаў і калектывы.
У намінацыі “Аўтэнтычны фальклорны гурт” першае месца атрымаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына, другое — народны фальклорны гурт вёскі Погіры, трэцяе — народны фальклорны гурт вёскі Ахонава.
У намінацыі “Дзіцячы фальклорны гурток” пераможцам стаў Казлоўшчынскі фальклорны гурток. Лепшым дарослым фальклорным ансамблем стаў фальклорны гурт “Суседачкі” з Данілавічаў.
У намінацыі “Індывідуальныя выканаўцы народнай прозы” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Ніна Лашкоўская (Данілавічы), другое — Ксенія Лішык (Казлоўшчына), трэцяе — Ігар Крывулька (Вензавец) і Арына Кузьміч (Наваельня).
Лепшай сольнай выканаўцай песеннага фальклору журы прызнала Зінаіду Стэльмах з Ахонава.
Н. АВЯРЧУК
Фота Н. АВЯРЧУК
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…