Радзіма паклікала служыць

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна прайшла адпраўка навабранцаў у войска.

З сёлетнім вясновым прызывам шэрагі Узброеных Сіл Беларусі папоўніць 31 жыхар Дзятлаўшчыны. Нашы землякі будуць служыць у розных родах войскаў у Брэсце, Мінску, Мар’інай Горцы, Лідзе, Слуцку, Слоніме і Барысаве.

Валерый Макарчык з вёскі Дзянісава нашага раёна на паўтара года ідзе служыць у паветрана-дэсантныя войскі ў горад Брэст. Да прызыву на службу малады чалавек паспеў закончыць прафесійна-тэхнічны ліцэй у гарпасёлку Казлоўшчына, папрацаваць вадзіцелем на кардонна-папяровым заводзе “Альберцін” у Слоніме.

У тую ж часць 92616 горада Брэста прызываецца Павел Жадзейка, прызёр і пераможца абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, спартсмен, грамадскі актывіст. Пасля заканчэння школы № 3 горада Дзятлава Павел год адвучыўся ў Ваеннай акадэміі Беларусі і вырашыў змяніць спецыяльнасць на іншую, паступіўшы на завочную форму навучання. Тэрмін  службы ў войску для маладога чалавека складзе адзін год.

Дзмітрый Жамойдзік з Вензаўца – будучы баец войскаў спецыяльнага прызначэння, на паўтара года ідзе служыць у Мар’іну Горку. Да прызыву ў войска Дзмітрый атрымаў адукацыю тэхніка лясной гаспадаркі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, паспеў  нават тыдзень папрацаваць у Дзятлаўскім лясгасе.

Прызыўнікі адказалі на пытанні карэспандэнткі газеты “Перамога” аб службе.

  • Гатовы служыць? Чаго чакаеце ад службы ў войску?

Валерый: Тут немагчыма загадзя падрыхтавацца. Але неблагая фізічная форма ёсць і вера ў лепшае таксама. Чакаю ад службы новых падзей, новых ведаў, адчуванняў. Упэўнены, што служба стане для нас усіх добрай загартоўкай.
Павел: Вядома, гатовы. Год навучання ў Ваеннай акадэміі загартаваў мяне як у фізічным, так і ў маральным плане, у дысцыпліне. Мяркую, нічога новага, нязвыклага для сябе ў войску я не пабачу.  За час службы спадзяюся знайсці новых сяброў на ўсё жыццё.
Дзмітрый: І маральна, і фізічна гатовы. Не палохаюць нават павышаныя нагрузкі ў войсках спецыяльнага прызначэння, бо  фізічную форму трымаю пастаянна: хаджу ў качалку,  на турнікі. Ад службы чакаю найперш новых цікавых падзей і заданняў, каб было потым што расказаць сябрам і блізкім.

  • На вашу думку, служыць Радзіме – абавязак кожнага маладога чалавека ці павінен быць выбар?

Валерый: Я ўпэўнены, што кожны мужчына павінен прайсці праверку службай. Служыць сваёй краіне – гэта абавязак кожнага сапраўднага грамадзяніна.
Павел: На маю думку, служба ў войску павінна стаць свядомым, узважаным, самастойным выбарам кожнага. Насамрэч, многія маладыя людзі з ахвотай і гонарам апранаюць ваенную форму.
Дзмітрый: Год ці паўтара года ваеннай службы – гэта той мінімум, які павінен быць у жыцці кожнага сапраўднага мужчыны. А ўжо далей звязваць жыццё з арміяй ці не – гэта асабісты выбар кожнага.

  • Ці плануеце прадоўжыць службу ў войску па кантракце?

Валерый: час пакажа. Не выключаю магчымасці, што застануся. Тым больш, мая вадзіцельская спецыяльнасць можа спатрэбіцца ў арміі.
Павел: Думаю, што не. Планую пасля службы прадоўжыць атрыманне адукацыі, наладзіць сваё жыццё ў грамадзянскім русле.
Дзмітрый: Так, у планах ёсць служба па кантракце. Пайду па прыкладзе брата, які ўжо прайшоў тэрміновую службу і працуе па кантракце.

  • Хто будзе чакаць вас дома?

Валерый: Мама, тата, родныя, якія ўжо сёння ганарацца сынам-вайскоўцам.
Павел: Родныя, блізкія людзі, якія падтрымліваюць ва ўсім і чакаюць заўжды.
Дзмітрый: Усе родныя, блізкія будуць чакаць. Мама, тата, пляменнікі. Мяне і праводзілі ў войска чалавек каля трыццаці! Таксама каханая дзяўчына абяцала чакаць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

26 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago