Радавыя пясчанага кар’ера

Непадалёку ад вёскі Данілавічы знаходзіцца кар’ер, які мае падобную на “вясковую” назву. Адкрыта “данілавіцкае” радовішча было больш за 20 гадоў таму.

Палову часу яго існавання майстрам тут працуе Сяргей Макарчык.Падяго кіраўніцтвам штодня ў кар’еры заняты 9-10 чалавек.

Як і шахцёры, месца распрацоўкі тут называюць “забоем”. Сёння ў забоі —Васіль Мялешка. Экскаватарам “Хітачы” ён спрытна зачэрпвае пясчана-гравійную сумесь і насыпае ў кузаў МАЗа.  Літаральна праз некалькі хвілін машына, як працавіты мураш, бяжыць да грахатоўшчыкаў. Трое з брыгады Сяргея Макарчыка маюць занятак пад такой нязвыклай назвай. Генадзь Марцінчык, Сяргей Гранкоўскі, Віталь Майсейчык, грахатоўшчыкі, а з імі і Валерый Ганчар на пагрузчыку, рыхтуюць сумесь для асфальтабетоннага завода.

За дзень працавіты МАЗ, за рулём якога Віктар Мікульскі, а ў час адпачынку можа яго падмяніць Іван Барук, робіць па 40-50 рэйсаў. Перавозіць з забоя да 1,5 тысячы тон.

Паспрабавала падлічыць: колькі ж пяску-гравію здабыта за 20 гадоў існавання кар’ера і па маіх сціплых падліках выходзіць  больш за 7 мільёнаў тон.

Цікаўлюся ў майстра, што тут будзе, калі радовішча аддасць свае багацці? Лес. Але да гэтага яшчэ далёка, бо кар’ер мае дастаткова рэсурсаў. Працы хопіць для ўсёй брыгады Сяргея Макарчыка. А менавіта стабільнага занятку, добрай зарплаты і каб тэхніка не падводзіла, майстар жадае сваім падначаленым – радавым пясчанага кар’ера.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Ірыны СТЫРНІК

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

8 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

8 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

9 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

10 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago