Работнікам сферы культуры прадставілі новага кіраўніка

15 мая на пасаду загадчыцы сектара культуры райвыканкама заступіла Таццяна Ваніслаўчык.

Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў Таццяну Пятроўну з назначэннем і прадставіў новага кіраўніка работнікам сферы культуры.

– Больш за 30 гадоў вы адпрацавалі па спецыяльнасці на розных участках у раёне, – зазначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Працавалі паспяхова, добрымі вынікамі і дасягненнямі запомніліся на папярэднім месцы работы. Упэўнены, што справіцеся з новымі задачамі, і сфера культуры пад вашым кіраўніцтвам будзе развівацца, дасягаць новых вышыняў. Калектыў у вас згуртаваны, надзейны. Безумоўна, ёсць пэўныя цяжкасці, аднак яны вырашальныя. Работы вельмі шмат, участкі адказныя і іх нямала, як і мерапрыемстваў. Веру, што ў вас усё атрымаецца, жадаю невычэрпнай энергіі і поспехаў, у добры шлях!

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Спадзяюся на цеснае супрацоўніцтва з вамі яшчэ і як партыйны лідар раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”. Дабрабыту вам, плёну ў рабоце. Добра ведаю вас як творчую і актыўную натуру, думаю, сфера культуры пад вашым кіраўніцтвам будзе паспяхова развівацца. Удачы вам!

– Паважаныя Андрэй Уладзіміравіч, Аляксандр Станіслававіч, калегі, – шчыра дзякую за цёплы прыём, за тое, што прадаставілі мне новыя магчымасці, аказалі давер, – падзякавала Таццяна Ваніслаўчык. – У сваю чаргу абяцаю, што прыкладу максімум намаганняў для вырашэння задач, якія стаяць перад сферай культуры, максімальна выкарыстоўваючы патэнцыял і развіваючы лепшыя традыцыі, якія закладзены і ёсць у культурным і творчым жыцці раёна. Яшчэ раз дзякую за давер.

Таццяна Ваніслаўчык нарадзілася 1 лістапада 1976 года ў вёсцы Лудзічы. У 1996 годзе скончыла Лідскае музычнае вучылішча і вярнулася ў родны раён працаваць настаўніцай музыкі ў тагачаснай сярэдняй школе № 2 горада Дзятлава (цяпер гімназія № 1). Нядоўгі час была музычным кіраўніком Дзятлаўскай дзяржаўнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З 2003 года працавала ў гімназіі № 1 горада Дзятлава класным выхавальнікам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. У 2008-м скончыла завочнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці “сусветная і айчынная культура, фальклор”. У 2012-м узначаліла Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. З 2014 па 2016 гады была галоўным спецыялістам аддзела адукацыі райвыканкама. У 2016-м вярнулася на месца кіраўніка ў Цэнтр творчасці, прадоўжыла працаваць на гэтай жа пасадзе пасля рэарганізацыі ўстановы ў Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Ірына СТЫРНІК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

14 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

14 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

16 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

17 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

17 часов ago