За больш чым паўстагоддзя існавання Дзятлаўскае ПМС паспяхова завяршыла мноства грунтоўных праектаў, увяло ў строй сотні гектараў урадлівых земляў. Работнікі прадпрыемства працуюць у няпростых умовах як на Дзятлаўшчыне, так і ў іншых раёнах Беларусі. Напярэдадні прафесійнага свята нашы меліяратары – таксама ў клопатах аб роднай зямлі.
– Завяршаем работы на адным з участкаў аб’екта “Рэканструкцыя меліярацыйных сістэм “Раготна” і “Плехаўка” на землях камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Войневічы”, – расказаў прараб Аляксандр Бандаровіч. – Каля вёскі Маркавічы праводзім уладкаванне трубчатага пераезда на месцы старога, які быў дэмантаваны. Практычна ўсе работы завершаны, засталіся фінальныя штрыхі – засыпка ўводнага канала, уладкаванне насыпу і зуба з каменю. Усе нашы людзі вопытныя, працуюць дакладна і сумленна. Тым больш што якасць работ мы гарантуем на працягу пяці гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю.
На гэтым аб’екце працуе самы вопытны работнік Дзятлаўскага ПМС – машыніст экскаватара Сяргей Альшэўскі, стаж работы якога ў арганізацыі налічвае 45 гадоў.
– 12 жніўня будзе юбілей з таго дня, як працую тут, і ўсё жыццё – экскаватаршчыкам, – расказвае Сяргей Іванавіч. – Працаваў на розных экскаватарах – Э-304, Э-652, ЕТ-16. Ужо на працягу дзевяці гадоў за рулём беларуска-кітайскага “Амкадора “SINOMACH”, на маю думку, аднаго з лепшых, на якім давялося працаваць: з камфортным рабочым месцам, кандыцыянерам, зручнай сістэмай кіравання.
– За чатыры з паловай дзесяцігоддзі работы ў прафесіі вы, як ніхто, разумееце, якія яны, меліяратары. Падзяліцеся сваімі думкамі.
– Работнікі меліярацыі заўсёды грунтоўныя і нешматслоўныя, засяроджаныя на працэсе, бо трэба трымаць у галаве шмат задач: уважліва выконваць работу і глядзець вакол сябе, бо на адным аб’екце працуюць разам тэхніка і людзі. Я напэўна ведаю, што кожны з нас любіць родную зямлю, бо без гэтага ў нас немагчыма.
Сяргей Іванавіч жартуе, што на сваёй тэхніцы не толькі аб’ехаў, але і перакапаў увесь раён, працаваў практычна ў кожным куточку Дзятлаўшчыны і за яе межамі. Былі запамінальныя працоўныя камандзіроўкі на Аўгустоўскі канал, Гродзенскую ГЭС, у Мірскі замак, пасёлак Краснасельскі і многія іншыя адметныя мясціны нашай вобласці. Мужчына прызнаецца, што вельмі любіць падарожнічаць у вольны ад работы час, а калі прыязджаюць госці, абавязкова паказвае ім беларускія краявіды. Напярэдадні прафесійнага свята ён адрасаваў свае пажаданні ўсім работнікам меліярацыі:
– Ад душы віншую з надыходзячым Днём меліяратара ўсіх, хто прысвяціў сябе гэтай складанай, але патрэбнай і высакароднай справе. Жадаю, каб галіна прадаўжала развівацца, прыцягваючы маладыя перспектыўныя кадры, каб землі, уведзеныя нашымі стараннямі ў сельскагаспадарчы абарот, давалі высокі ўраджай. Усім моцнага здароўя і задавальнення вынікамі працы.
Кожны дзень на аб’екце разам з вытворчай брыгадай – вопытны вадзіцель Мікалай Альшэўскі. Яго задача – даставіць людзей да месца працы: глыбінка гэта нашага раёна або аб’ект у суседнім.
– Сёлета паспелі пабываць у Жыровічах, цяпер працуем тут. Калі ёсць работа, да якой маю допуск, таксама ўключаюся ў працэс, калі не, проста чакаю, займаюся абслугоўваннем аўтамабіля.
Дзятлаўскае ПМС кожны год абнаўляе тэхніку, сёлета набылі новую ГАЗель для дастаўкі работнікаў на аб’екты. Мікалая Іванавіча радуе абнаўленне аўтапарку, аднак ён сам пакуль аддае перавагу ўсепраходнаму аўтобусу ПАЗ, праверанаму дзесяцігоддзямі.
На іншым участку, каля вёскі Лядзіны, брыгада пад кіраўніцтвам майстра Мікалая Магуйлы займаецца расчысткай тэрыторыі ад дрэў, хмызняку і пракладваннем меліярацыйнага канала. На аб’екце працуюць бензапільшчыкі, экскаватар і пагрузчык з маніпулятарам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Настоящим подарком для гостей стал фестиваль «Скарбы Гродзеншчыны» – яркий, душевный и по-настоящему семейный праздник.…
Торжественное открытие программы заключительных мероприятий фестиваля на Августовском канале собрало множество зрителей. К масштабному событию…
Профессия имеет важное значение для социально-экономического развития. Уважаемые работники и ветераны мелиоративной отрасли Гродненщины! Примите…
У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 7 чэрвеня, каталіцкія вернікі Дзятлаўшчыны прайшлі па вуліцах…
Напярэдадні прафесійнага свята, якое работнікі меліярацыі адзначаюць на пачатку чэрвеня, дырэктар КУП “Дзятлаўскае ПМС”, дэпутут…
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём меліяратара! Дзень меліяратара - гэта…