Будучыня Дзятлаўскага ПМС – у кадрах і мадэрнізацыі

Напярэдадні прафесійнага свята, якое работнікі меліярацыі адзначаюць на пачатку чэрвеня, дырэктар КУП “Дзятлаўскае ПМС”, дэпутут Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання, Віктар Адамчык расказаў аб выніках работы прадпрыемства за мінулы год, надзённых справах і планах на бліжэйшую перспектыву:

– Працуем стабільна, з году ў год нарошчваем вытворчыя аб’ёмы. У 2025 годзе завяршылі ўсе запланаваныя праекты і да маразоў паставілі тэхніку на захоўванне. Плённай працы дапамаглі вопыт нашых работнікаў, укамплектаванасць трактарамі і машынамі, а таксама  спрыяльнае надвор’е. За мінулы год мы падрыхтавалі, зааралі, задыскавалі і перадалі ў карыстанне сельгаспрадпрыемствам 1405 гектараў земляў. Аб’ём работ на 2026 год праглядваецца, праектна-каштарысная дакументацыя па аб’ектах зацверджана, актыўна працуем. Акрамя культуртэхнічных і меліярацыйных работ, мы актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку на зямлі. Павысілі планку падрадных работ да 11 мільёнаў рублёў, рэалізуем гэты аб’ём.

Сёлета прадаўжаем працу па шэрагу пераходных з мінулага года аб’ектаў, большасць з якіх будуць уведзены ў строй у бліжэйшы час. Наперадзе – прадаўжэнне работ па культуртэхніцы, зносе дамоў і прыбіранні валоў пасля рэканструкцыі мінулых гадоў. З другой паловы года будзем пачынаць новыя праекты, зацверджаныя падпраграмай № 5 “Меліярацыя земляў” дзяржаўнай праграмы “АПК будучыні” на 2026-2030 гады.

– Што дапамагае дасягаць такіх вынікаў?

– Паўтаруся, што ў галіне меліярацыі не можа быць істотнага прагрэсу без абнаўлення машынна-трактарнага парка. За апошняе дзесяцігоддзе мы прайшлі два этапы глабальнага абнаўлення тэхнікі, цяпер знаходзімся на парозе трэцяга. У мінулым годзе атрымалі з бюджэту цягач МАЗ з пляцоўкай для перавозкі тэхнікі, адпаведна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 146 у прамлізінг купілі экскаватар “Амкадор-352”, таксама набылі экскаватар “Shantui SE215W”. Пастаянна адчуваецца дзяржаўная падтрымка, у тым ліку фінансавая: у бліжэйшы час за сродкі дзяржаўнага бюджэту для нашага прадпрыемства будзе набыты ачышчальнік каналаў навясны; у планах да канца года закупіць два трактары МТЗ-82.1 і два прычэпы. Да Дня меліяратара за ўласныя грошы мы набылі аўтобус ГАЗель для перавозкі рабочых. За 2025-2026 гады плануем інвеставаць у тэхніку звыш 1,5 мільёна рублёў. У той жа час прадаўжаецца матэрнізацыя вытворчай базы, штогод паляпшаюцца бытавыя ўмовы персанала. Усе работы праводзім гаспадарчым спосабам. Таксама з добрых навінаў – адкрыццё новага кар’ера для здабычы пяску 1 класа ў вёсцы Палонка.

– Што пажадаеце свайму калектыву з нагоды надыходзячага Дня меліяратара?

– Хачу выказаць словы ўдзячнасці ветэранам меліярацыі, работнікам нашага калектыву, якія застаюцца вернымі сваёй прафесіі на працягу многіх гадоў. Мы не чакаем дапамогі звонку, а ўзгадоўваем сваіх прафесіяналаў, заўсёды ідзём насустрач граматным спецыялістам, жадаючым павышаць кваліфікацыю і расці. Жадаю ўсім, хто аднойчы абраў справу меліяратара і не здраджвае ёй, моцнага здароўя, стабільных вынікаў працы і мірнага неба над роднай Беларуссю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Большая белорусская свадьба на Августовском канале: все районы Гродненщины представили свои свадебные обряды

Настоящим подарком для гостей стал фестиваль «Скарбы Гродзеншчыны» – яркий, душевный и по-настоящему семейный праздник.…

7 часов ago

Третий день фестиваля национальных культур по-настоящему удивил гостей

Торжественное открытие программы заключительных мероприятий фестиваля на Августовском канале собрало множество зрителей. К масштабному событию…

7 часов ago

Поздравление председателя Гродненского облисполкома Юрия Караева с Днем мелиоратора

Профессия имеет важное значение для социально-экономического развития. Уважаемые работники и ветераны мелиоративной отрасли Гродненщины! Примите…

7 часов ago

Працэсія Божага Цела прайшла па вуліцах Дзятлава

У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 7 чэрвеня, каталіцкія вернікі Дзятлаўшчыны прайшлі па вуліцах…

7 часов ago

Работа з гарантыяй якасці

За больш чым паўстагоддзя існавання  Дзятлаўскае ПМС паспяхова завяршыла мноства грунтоўных праектаў, увяло ў строй…

16 часов ago

Паважаныя работнікі меліярацыйных сістэм!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём меліяратара! Дзень меліяратара - гэта…

17 часов ago