Праграма навукова-практычнай канферэнцыі, акрамя пленарнага пасяджэння, уключала дзве тэматычныя секцыі. Адна з іх – “Дзятлаўшчына ў Найноўшы час” – працавала ў гімназіі №1 горада Дзятлава.
Тэматыка прадстаўленых дакладчыкамі матэрыялаў адлюстравала даволі шырокі спектр краязнаўчых даследаванняў па найноўшай гісторыі і турыстычных магчымасцях нашага рэгіёна. У рамках пасяджэння секцыі сярод навукоўцаў з дакладамі выступілі і нашы зямлячкі. Так, настаўніца гімназіі №1 горада Дзятлава Алена Радомская прадставіла даклад на тэму “Роля яўрэйскага насельніцтва ў эканамічным і культурным развіцці мястэчка Дзятлава да пачатку Другой сусветнай вайны”. Навучэнкі гімназіі таксама падрыхтавалі два даклады. Валерыя Касіла – на тэму “Вялікая Айчынная вайна і дзеці: катэгорыі знішчаных, фактары выратавання і выжывання”, Яўгенія Лявончык – на тэму “Культура памяці ў манументальных помніках і калектыўнай свядомасці сучаснікаў. Турыстычная прывабнасць горада Дзятлава: праблемы і шляхі рашэння”.
Магчымасці для развіцця турызму ў рэгіёне ў сваім даследаванні прааналізавала таксама дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Альбіна Семянчук. Яна лічыць, што ў нашым раёне захавалася дастаткова гістарычных аб’ектаў, здольных прыцягнуць увагу турыстаў. Увогуле, тэма выклікала жывую цікавасць прысутных.
Змястоўным і не менш цікавым быў даклад Івана Сацукевіча, aсістэнта Інстытута сацыяльна-эканамічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (Мінск) «Тапанімічная спадчына Дзятлава». Ён расказаў, дзе ў райцэнтры знаходзіліся вуліцы Памарайская, Касцёльная, Дварэцкая і многія іншыя, якія назвы яны маюць цяпер.
– Ці ведаеце вы, што такое рубрыцэлі? – заінтрыгавала прысутных пытаннем старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Раіса Зянюк. З яе доследу стала вядома, што гэта касцёльныя даведнікі, з якіх можна пачарпнуць некаторыя звесткі аб каталіцкім духавенстве, парафіянах, тэрыторыі.
Слушнымі былі даклады іншых навукоўцаў-даследчыкаў. Пра нашага знакамітага земляка Ігната Дварчаніна расказала Алена Дзенісенка, Ілья Чарняўскі аналізаваў асабовы састаў партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Алена Трубчык расказала пра Дзятлаўшчыну ў гады польска-савецкай вайны.
Ірына СТЫРНІК
С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…