Ёсць у Наваельнянскай сярэдняй школе традыцыя – віншаваць з нагоды юбілею ветэранаў педагагічнай працы. Такі дзень настаў і для Ірыны Кулеш, былой настаўніцы нашай школы, якая адзначыла сваё 90-годдзе. Адміністрацыя і педагагічны калектыў дасылае ёй свае найлепшыя пажаданні здароўя, шчасця, душэўнага багацця.
Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, Ірына Казіміраўна застаецца ў настаўніцкім страі, заўсёды цікавіцца тым, чым жыве сучасная школа. Яна і сёння можа даць слушную параду і тым, хто вучыць, і тым, хто вучыцца. Пра сябе яна гаворыць сціпла: “Сваю працу вельмі любіла. Да любой справы ставілася адказна. Але цяжкасцей не баялася, і дзякуючы штодзённай настойлівай працы ўмела знайсці падыход да кожнага свайго выхаванца. Цярпліва падбірала ключык да кожнага дзіцяці”.
А пачынала свой педагагічны шлях Ірына Казіміраўна ў далёкім 1946 годзе настаўніцай Круцілавіцкай пачатковай школы, пасля перайшла на працу ў Наваельнянскую сярэднюю школу. Таксама да 1990 года працавала ў Данілавіцкай сярэдняй школе падменнай настаўніцай.
Урокі Ірыны Казіміраўны памятаюць і сёння.
Таццяна Умоўская, завуч школы:
– Я памятаю Ірыну Казіміраўну выхавацелем групы падоўжанага дня, куды запісала мяне, першакласніцу, мама. Гэтую сціплую настаўніцу мы палюбілі за дабрыню, ласку, цярпенне.
Тамара Крывеня, кіраўнік школьнага музея, згадвае:
– Я і сёння падтрымліваю цесную сувязь з Ірынай Казіміраўнай. Яна вельмі мудрая, разважлівая жанчына. Жыццёвыя выпрабаванні не схілілі яе, а яшчэ больш надалі сіл. Для яе заўсёды было вельмі важным сваю працу выконваць якасна, з годнасцю несці званне настаўніка. Сёння яе гордасцю з’яўляюцца дзеці. Старэйшы сын – Аляксей Чабоцька сваё жыццё прысвяціў службе ва Узброеных Сілах, працаваў у Цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, ваяваў у Афганістане, мае шмат дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў. Цяпер ён на пенсіі. Жыве ў Маскоўскай вобласці. Акрамя ўсяго, Аляксей Анатольевіч валодае пісьменніцкім талентам, піша цудоўныя нарысы пра службу ў войску, апавяданні пра сваю малую радзіму. Другі яе сын – Уладзімір Анатольевіч таксама больш за 20 гадоў аддаў службе ў арміі. Цяпер ён кіруе Гродзенскай “Спецаўтагаспадаркай”.
Усе, хто сустракаўся з гэтай жанчынай, ведаюць: Ірына Казіміраўна – гаспадыня ў сям’і, доме і ўласным лёсе.
Кацярына МІХАЛЕВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наваельнянскай сярэдняй школы
Стоит почитать:
Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу
Толькі памяць зберагае аднятае лёсам…
Дятловчанин Максим Комаров, магистрант БГТУ, в числе лучших молодых ученых республики
Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Настаўніца гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталля Клімец,…
Беларусь с начала года посетили более 153 тыс. иностранцев без виз. Об этом БЕЛТА сообщили…
Завяршэнне жніва, падрыхтоўка да асенняй сяўбы, свята ўраджаю, капітальныя рамонты, педагагічная канферэнцыя, Адзіны дзень інфармавання…
Пад Смаргонню дзіцячае свавольства з запалкамі прывяло да буйнога пажару ў полі і сур’ёзных матэрыяльных…
Не менш гарачая за ўборку і захаванне ўраджаю тэма сумленнасці і адказнасці аграрыяў пры правядзенні…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 августа заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова,…