На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца маніторынгі па ахове працы, якія праводзяцца рабочымі групамі, створанымі ў райвыканкаме. Гэтым разам аб’ектам увагі інспектараў сталі малочнатаварныя комплексы КСУП “Войневічы”.

Правераны МТФ “Войневічы” і МТК “Ёцавічы”, дзе ўвага звярталася на пажарную бяспеку, інструкцыі журнала па ахове працы, аптэчкі, аказанне першай медыцынскай дапамогі. Камісія адзначыла станоўчую работу, пры гэтым заўвагі па вядзенні перыядычнага кантролю былі зафіксаваны для далейшага выпраўлення.

– Наша задача не толькі выявіць недахопы ў рабоце па ахове працы сельгаспрадпрыемстваў раёна, а найперш дапамагчы, даць інфармацыю своечасова і ў поўным аб’ёме, каб у далейшым такое не паўтаралася. – адзначыў галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Камароў. – Для гэтага мы будзем праводзіць навучанні па ахове працы з інжынерна-тэхнічным і рабочым персаналам прадпрыемстваў.

У ліку станоўчых момантаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак адзначыў дастойныя ўмовы працы і адпачынку, парадак у бытавых памяшканнях, які падтрымліваюць самі работнікі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации