Камітэт дзяржаўнага кантролю інфармуе

Кантрольнымі мерапрыемствамі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці выяўляюцца факты невыканання патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 года № 87 “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач”, а менавіта, фізічным асобам выдзелены зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў, аднак яно не завершана або наогул нават не пачыналася на працягу больш за 10 гадоў.

Да прыкладу, грамадзянінам К., які зарэгістраваў зямельны ўчастак 14 гадоў назад, на сёння ўзведзены сцены толькі на 40 %, работы па будаўніцтве не вядуцца, тады як у адпаведнасці з нормамі заканадаўства будаўніцтва павінна быць завершана 11 гадоў назад.

Грамадзянінам Н. праведзена рэгістрацыя зямельнага ўчастка шэсць гадоў назад, аднак да будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома ён не прыступіў, тады як яно павінна быць завершана яшчэ тры гады назад.

Звяртаем увагу, што ўказам вызначаны трохгадовы тэрмін будаўніцтва індывідуальнага жылога дома, а таксама механізм канфіскацыі не завершанага будаўніцтвам ва ўстаноўлены тэрмін дома. Вызначана права аднаразовага падаўжэння тэрміну будаўніцтва не больш чым на два гады, а таксама кансервацыю (прыпыненне будаўніцтва) не завершанага будаўніцтвам аб’екта на перыяд да трох гадоў.

Кантрольныя мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі працягваюцца.

Таццяна СЛАБЫШ,

намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации