Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гезгалаўскім дзіцячым садзе праведзена забава “Мы табою ганарымся”.
Па традыцыі пасля ўрачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга выхаванцы праслухалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Выхавальнікі паведамілі дзецям, што 3 ліпеня адзначаецца галоўнае свята ўсяго беларускага народа – Дзень Незалежнасці. У гэты дзень ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць святочныя мерапрыемствы. А якое ж свята без народных гульняў і танцаў?
Нашы выхаванцы прынялі ўдзел у музычна-рытмічнай гульні “Дудка-весялуха”, узгадалі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі, іх значэнне, склалі выявы беларускага сцяга і герба, з малюнкаў на кубах вылажылі абрысы роднай Беларусі. Дзеці з задавальненнем і цікавасцю пагулялі ў рухавую гульню “Пляценне”, гульню з мячом “Вобласць”, прадоўжылі фразу “Я люблю Беларусь, таму што…”.
Напрыканцы маленькія беларусы прынялі ўдзел у флэшмобе з султанчыкамі “Мая Беларусь”.



Галіна ГАЎРОШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Гезгалаўскага дзіцячага сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga