Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і па якіх цэнах?
Адказвае начальнік аддзела нарыхтовак Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Уладзімір Барыла:
– У насельніцтва закупляем чарніцы, якія на 15 ліпеня каштуюць 6 рублёў 50 капеек за кілаграм. Прымаем клубніцы, але толькі таварнай якасці, іх кошт карэктуецца кожны дзень. Для дзіцячага харчавання ад людзей прымаем вішню па 2 рублі 50 капеек. Нарыхтоўка чорных, жоўтых і чырвоных парэчак не ажыццяўляецца.
Свойскую агародніну (бульбу, часнок, цыбулю, агуркі, памідоры) Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства набывае ў грамадзян у поўным асартыменце для рэалізацыі ў гандлёвай сетцы. Цэны таксама варта ўдакладняць у дзень здачы агародніны.
Прадукцыя прымаецца ў горадзе Дзятлаве ў нарыхтоўчым пункце па вуліцы Слонімскай, 33А і магазіне “Родны Кут” па вуліцы Леніна, 1. У гарадскім пасёлку Казлоўшчына сезонную прадукцыю ад грамадзян прымаюць у магазіне “Шчара”.
Больш падрабязную інфармацыю аб нарыхтоўках і цэнах можна атрымаць па тэлефоне 6-84-74.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…