Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і шчасце людзей. Пра герояў сучаснасці, якія сёння працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на старонках газеты “Перамога” раскажуць тыя, хто за іх перажывае і ганарыцца імі.

У Дзятлаўскім РАНС, як і ва ўсёй сістэме МНС, добра развіта сістэма настаўніцтва. Навабранцы, трапляючы на службу, не застаюцца сам-насам з яе асваеннем, а на пэўны час трапляюць пад куратарства больш вопытнага калегі-саслужыўца, які становіцца для іх аўтарытэтам і навігатарам у рабоце пажарнай службы. Адным з самых вопытных настаўнікаў райаддзела можна назваць старшага інструктара-ратаўніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці  № 1 горада Дзятлава Уладзіміра Грамадскага, які за 21 год службы выхаваў, навучыў і падтрымаў у выбранай прафесіі больш за дзесяць маладых ратаўнікоў, кожным з якіх ён ганарыцца. Маладыя людзі таксама з удзячнасцю расказваюць пра Уладзіміра Пятровіча.

Ужо год у яго змене працуе ратаўніком-пажарным малодшы сяржант унутранай службы Данііл Вяргун, адзін з яго вучняў.

– Як толькі ўладкаваўся на службу, у мяне адразу з’явіўся настаўнік. Ён не проста назіраў збоку і падказваў, а прымаў самы непасрэдны ўдзел у маім станаўленні як прафесіянала. Працавалі згодна з планам, шмат часу на службе мы былі разам. Кожны квартал настаўнік здаваў кіраўніцтву рапарт аб выкананай рабоце. Не перабольшу, калі скажу, што ён ведаў пра мяне ўсё, пачынаючы ад узроўню падрыхтоўкі  і заканчваючы сямейна-бытавымі пытаннямі і праблемамі. Што б ні здарылася ў маім жыцці, гэты чалавек – у ліку першых, каму я паведамляю.

Самым вялікім уражаннем для Данііла стаў першы выезд на пажар.

– Само адчуванне, што ты – ратаўнік, накіроўваешся разам з камандай на адказнае заданне, на табе – баёўка, а за спінай – надзейны тыл у асобе старэйшага таварыша, і ўжо не так страшна, – дзеліцца малады чалавек.

– За гэты час мы прайшлі, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Былі пажары, на якіх мой падапечны спачатку толькі прысутнічаў, назіраў, не маючы адпаведных допускаў, пазней – атрымаў магчымасць праявіць сябе, а я радаваўся, што яшчэ раз маю поспех як настаўнік, што ў нас будзе дастойная змена, – дадае Уладзімір Грамадскі.

 – Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне. Мы жывём недалёка адзін ад аднаго, таму разам часта ездзім на працу, часам старэйшы таварыш нават кантралюе, каб я своечасова прыбыў на службу. Займаемся, удзельнічаем у спартыўных мерапрыемствах, разам са зменай адпачываем, а калі трэба, прыходзім на дапамогу адзін аднаму. Праз некаторы час работы ў камандзе я зразумеў сэнс пажарнага братэрства і яго каштоўнасць, – расказвае Данііл Вяргун.

Нядаўна споўніўся год, як Данііл Сяргеевіч папоўніў рады пажарнай службы. Па выніках тэрміну навучання ён атрымаў характарыстыку ад свайго куратара і толькі пачынае працаваць без непасрэднага кантролю. Пры гэтым абодва ратаўнікі па-ранейшаму дзяжураць у адной змене, дапамагаюць адзін аднаму і падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

Кожны з вучняў Уладзіміра Грамадскага склаўся як асоба і ратаўнік. Сярод іх ёсць пераможцы конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, пераважная большасць – працуюць у пажарнай службе Дзятлаўшчыны, некаторыя выйшлі на абласны ўзровень. Мінуць гады, і кожны з іх дасягне прафесійных вышыняў, але ніколі не забудзе, з чаго ўсё пачыналася, і яшчэ не раз скажа “дзякуй” свайму настаўніку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

2 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

2 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

13 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

14 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago